У падпісныя каталёгі на другое паўгодзьдзе ўключана незалежнае выданьне «Вольнае Глыбокае». На газэту зноў можна аформіць падпіску: на 6 месяцаў гэта каштуе 23 рублі 76 капеек.
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне аб кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды ў справе сям’і Ігара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА № 1. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
У Ленінскім судзе Горадні пачаўся адміністрацыйны працэс над Вольгай і Сяргеем Верамеенкамі. Іх судзяць за разьмяшчэньне ў інтэрнэце здымкаў зь бела-чырвона-белымі сьцягамі і надпісамі «У Горадні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!».
Вынікаў конкурсу на эскіз мэмарыялу пакуль няма, але людзям ужо прапаноўваюць пераводзіць сродкі на спэцыяльны рахунак.
Такі адказ атрымалі актывісты з Мастоў, якія сабралі ў раёне 130 подпісаў за наданьне музэю ў Гудзевічах імя яго стваральніка — Алеся Белакоза. Адмову падпісаў старшыня Мастоўскага райвыканкама Юры Валяваты.
Адразу ў трох крамах гомельскага акцыянэрнага таварыства «Цукаргандаль» зьявіцца «Паліцы дабра» зь бясплатнымі прадуктамі харчаваньня для бедных.
Памятны знак у гонар Максіма Багдановіча паставяць у прыгарадным магілёўскім пасёлку Малая Бароўка. Выраблены ён на сродкі жыхароў і зь іхнай ініцыятывы.
Ці ўжывалі сьледчыя адносна фігурантаў «справы патрыётаў» незаконныя захады ўзьдзеяньня, у тым ліку фізычныя катаваньні? Што кажуць пра гэта сваякі арыштаваных?
У перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваем, ці існуе жаночая літаратура, ці ёсьць гендэрныя адметнасьці ў творчасьці і ці адрозьніваецца шлях жанчыны і мужчыны ў беларускай літаратуры.
Двум фігурантам справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў» — Андрэю Дундукову і Ўладзімеру Фёдараву — працягнулі абраную меру стрыманьня.
Актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі зьвярнуўся да кіраўніцтва менскага радыё Unistar з просьбай даць ацэнку паводзінам свайго вядоўцы Канстанціна Каверына.
Пасьля публікацыі Радыё Свабода пра пачатак грамадзкага збору сродкаў на помнікі бацькам і сястры Васіля Быкава, ініцыятару кампаніі Глебу Лабадзенку патэлефанавалі з прапановай вырабіць іх і ўсталяваць абсалютна бясплатна.
Зьвесткі пра тое, што Андрэй Дундукоў будзе знаходзіцца пад сьледзтвам яшчэ ня меней за 4 месяцы, зьявіліся ў інтэрнэце.
Больш за 16 тысяч чыноўнікаў пакараныя за прыхільнасьць да раскошы з пачатку года ў КНР, паведамляе цэнтральная камісія Камуністычнай партыі Кітаю па праверцы дысцыпліны.
Праваабарончая ініцыятыва «Свабоду палітзьняволеным Беларусі» заклікала падтрымаць вязьня Аляксея Мілюкова і ягоную сям’ю, пісаць яму лісты, дасылаць паштоўкі.
Актывістка ініцыятывы «Дзея» і ініцыятарка помніка ў гонар слуцкіх паўстанцаў у Слуцку Аліна Нагорная атрымала адмоўныя адказы зь Міністэрства культуры, Інстытута гісторыі і Слуцкага райвыканкаму.
Імя Паўла Шарамета ўпішуць у Мэмарыял журналістам у Музэі навін (Newseum) у Вашынгтоне — разам зь імёнамі яшчэ 13 журналістаў сьвету, якія загінулі ў 2016 годзе, паведамляе сайт музэю.
Дзьмітры Люнтаў, адзін зь лідэраў сакавіцкіх пратэстаў у Магілёве, паскардзіўся на невядомых жукоў, якія «поедам ядуць» арыштантаў ізалятару часовага ўтрыманьня.
Жыхары райцэнтру Лоеў, што на Гомельшчыне, заклапочаныя эканамічным заняпадам свайго раёну, зьвярнуліся да Аляксандара Лукашэнкі з просьбай разабрацца, чаму раён на 90-м годзе свайго існаваньня апынуўся ў гаротным стане.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясьціла пра павышэньне ўзроўню тэрарыстычнай пагрозы ў краіне да максымальнага, што азначае непасрэдную пагрозу тэракту.
Яўген Бойка з Магілёва знайшоў незвычайны спосаб зарабіць. Хлопец мяркуе, што ўнукі і дзеці могуць плаціць за інтэрвію са сваімі старэйшымі роднымі.
Помнікі бацькам Васіля Быкава ў Бычках развальваюцца ад старасьці. Журналіст Глеб Лабадзенка распачаў грамадзкі збор сродкаў на іх аднаўленьне. Новыя помнікі бясплатна зробіць беларускі майстар.
Колькасьць расейцаў, якія лічаць сталінскія рэпрэсіі злачынствам, прыкметна зьнізілася за апошнія пяць гадоў — з 51-га да 39-і працэнтаў. Пры гэтым у два разы стала больш тых, хто нічога ня ведае аб «вялікім тэроры». Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня «Лявада-цэнтра».
Вядомы ўкраінскі сьпявак Мар’ян Гадзенка падзякаваў Свабодзе за дапамогу пасьля таго, як, паводле ўкраінскіх артыстаў, іх беспадстаўна прамарудзілі на пункце пропуску «Новая Гута» беларускія памежнікі.
У інтэрнэце зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва ў Гомлі 18-павярховага дома на месцы старых габрэйскіх могілак.
Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі зьвярнуўся да генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка зь лістом, у якім просіць праверыць зьвесткі аб магчымых катаваньнях затрыманых фігурантаў «справы патрыётаў» у вязьніцах КДБ і міліцыі.
У Пакроўскім катэдральным саборы ў Горадні дзесяць незвычайных абразоў. На іх — сцэны забойстваў прадстаўнікамі савецкай улады праваслаўных сьвятароў.
Юры і Вольга Бакуменкі з Ружанаў, што на Берасьцейшчыне, выхоўваюць 23 дзяцей. Яны — бацькі дзіцячага дому сямейнага тыпу. Каб уратаваць нацыю, трэба ўсім браць дзяцей з прытулкаў, перакананыя Бакуменкі.
У Пэкіне ўступілі ў сілу новыя правілы па ўзнагароджаньні грамадзян за інфармацыю аб шпіёнскай дзейнасьці.
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў журналіста-фрылансэра Сяргея Русецкага штрафам у памеры 460 рублёў за парушэньне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ.
Сацыяльныя службы і мэдыкі праявілі цікавасьць да лёсу жанчыны-інваліда з Гомля Натальлі Васіленкі, якой пагражалі высяленьнем на вуліцу за неаплату камунальных паслуг. Гэта адбылося пасьля таго, як пісьменьніца Сьвятланы Алексіевіч сказала, што гатовая дапамагчы Васіленцы.
Сёньня мы пагаворым аб некаторых з тых беларускіх вытворцаў харчовых тавараў, што выкарыстоўваюць беларускую мову ў сваёй дзейнасьці, а таксама лічаць, што інфармацыя аб таварах і паслугах у абавязковым парадку павінна даводзіцца на дзьвюх дзяржаўных мовах Беларусі.
25 траўня на запрашэньне ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Беларусь наведае Говард Бафэт — амэрыканскі філянтроп, фатограф, фэрмэр, старэйшы сын інвэстара-мільярдэра Ўорэна Бафэта.
Беларускі добраахвотнік, сябра добраахвотніцкага батальёну «АУН» ва Ўкраіне Васіль Парфянкоў да 9 ліпеня будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам у Кіеве з абавязковым нашэньнем электроннага бранзалета.
Сёньня на 68-м годзе жыцьця памёр Віктар Купрэйчык — адзін з самых моцных шахматыстаў сьвету, міжнародны гросмайстар. Гэта пацьвердзілі ў Фэдэрацыі шахматаў Беларусі.
«Тое, што я пасьля журналісцкай працы паехала ў Беларусь турысткай, само па сабе шмат што кажа» — фінская журналістка Есіка Ара расказвае пра свой досьвед змаганьня з расейскімі тролямі і пра свае ўражаньні ад Расеі і Беларусі.
Лекар 4-га гарадзенскага шпіталю, які адмовіўся прыняць дзеда Анатоля Мышкевіча, накіраваны на пераатэстацыю.
Намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч лічыць, што пытаньні пра школьную форму і час пачатку ўрокаў павінна вырашаць бацькоўская рада, а не чыноўнікі.
Надпісы «Я — Белы легіён» і «Патрыёт не злачынца», якія былі зьявіліся на мурале «Масква — Менск», што знаходзіцца на сьцяне дома па Магілёўскай вуліцы, 32 у Менску, зафарбавалі.
За саюз з Эўразьвязам выказваюцца 14% апытаных.
У сьпісе затрыманых у «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.
Большасьць беларусаў ацэньваюць эканамічны стан сваёй краіны як кепскі і выступаюць за рэформы ў эканоміцы. Гэта вынікае з дадзеных апытаньня, якое праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, з удзелам 1063 чалавек у рэпрэзэнтатыўнай выбарцы.
У Мазыры мясцовыя рыбакі пратэставалі супраць перадачы ў арэнду 91 кілямэтра ракі Прыпяць. Аўкцыён па вызначэньні арандатара Мазырскі райвыканкам на даручэньне Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту прызначыў на сёньня, 22 траўня.
«Цяжкія падлеткі ва ўсім сьвеце вельмі псыхалягічна падобныя паміж сабой. Усе яны нібыта апынуліся ў „кайданах“ сындрому пакінутага чалавека, жывуць у стане трывогі, паступова становяцца замкнёнымі, падазронымі. Перажываньні адбіваюцца на твары: найчасьцей у іх вельмі сумныя вочы».
Тыдзень таму расейскі канал НТВ зьдзекваўся зь беларускай гуманітарнай дапамогі Ўкраіне. Цяпер кпілі з паездкі Аляксандра Лукашэнкі разам з сынам у Кітай.
У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
У Кіеве жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Нацыянальным гісторыка-мэмарыяльным запаведніку «Быкаўнянскія магілы» з удзелам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
У Швайцарыі пачаўся рэфэрэндум аб энэргетычнай рэформе: у выпадку падтрымкі выбарнікамі пляну ўраду па адмове ад атамнай энэргетыкі, як толькі тэрмін службы ўсіх пяці АЭС у краіне скончыцца, іх заменяць аднаўляльныя крыніцы энэргіі.
На знакамітым мурале, вядомым як «Масква — Менск» зьявіўся новы надпіс «Я — Белы легіён». Відавочна, надпіс зроблены на знак салідарнасьці з затрыманымі актывістамі па справе «Белага легіёну».
Дзень памяці ахвяраў СНІДу адзначаюць штогод у трэцюю нядзелю траўня.
Загрузіць яшчэ