Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Дарафеева будзе саліраваць падчас групавога выкананьня гімну


Ірына Дарафеева

14 траўня ў Беларусі на афіцыйным узроўні адзначаецца Дзень дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сьцяга, заснаванага ўказам Лукашэнкі пасьля рэфэрэндуму 1995 году.

У ліпені 2013-га побач з новым Палацам незалежнасьці была адчынена Плошча дзяржаўнага сьцяга. Сёньня тут плянуецца патрыятычная акцыя «Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя!».

Удзельнікамі прапагандысцкага мерапрыемства стануць дыпляманты аднайменнага музычна-патрыятычнага конкурсу, які ладзіў Першы канал Беларускага радыё.

Акрамя фіналістаў праекту, анансаваныя выступы дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, сьпявачкі Ірыны Дарафеевай, народнай артысткі Анастасіі Масквіной, заслужанага артыста Станіслава Трыфанава, ляўрэаткі дзіцячага музычнага конкурсу на «Славянскім базары» Анастасіі Жабко, салісткі ансамбля песьні і танцу Ўзброеных сіл Ганны Сьцепанковай, артыстаў Моладзевага тэатру эстрады ды іншых.

Як паведамляе БелТА, кульмінацыяй акцыі стане сумеснае выкананьне ўдзельнікамі беларускага гімну.

Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай грамадзкасьці лічаць вяртаньне сымболікі часоў БССР замест гістарычных бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоні» адной з самых ганебных старонак палітычнага рэжыму Лукашэнкі.

XS
SM
MD
LG