Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны Суд разгледзіць апэляцыю «хлопца з бэнзапілой»


Улад Казакевіч падчас суду
Улад Казакевіч падчас суду

На 9.30 раніцы 6 чэрвеня ў Вярхоўным Судзе намечаны разгляд адвакацкай апэляцыі на прысуд 18-гадоваму Ўладу Казакевічу.

Згодна з вэрдыктам Менскага гарадзкога суду ад 03.03.20017 «хлопец з бэнзапілой» прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасьцю ў гандлёвым цэнтры «Эўропа», а таксама ў замаху на забойства з хуліганскіх намераў, нанясеньні траўмаў і асуджаны на 15 гадоў калёніі з адбыцьцём ва ўмовах агульнага рэжыму.

Яшчэ падчас працэсу адвакат Казакевіча Ўладзімер Сташкевіч прасіў апраўдаць свайго падабароннага паводле часткі 1 арт.13, паводле часткі 6 арт. 139, паводле ч.1 арт. 339. А таксама перакваліфікаваць частку 2 арт. 139 на частку 1. Паколькі папярэдне прызнана, што Казакевіч учыніў свае злачынствы ў стане сьвядомасьці, ня выключана, што адвакат у апэляцыйнай скарзе можа настойваць на пераглядзе вынікаў псыхіятрычнай экспэртызы.

Калі Вярхоўны Суд пагодзіцца з довадамі адваката, вырак можа быць адменены і справу могуць накіраваць на новае расьсьледаваньне ці новы разгляд іншым складам суду. Калі не, асуджаны будзе этапаваны ў папраўчую ўстанову.

Летась у кастрычніку 17-гадовы падлетак Улад Казакевіч прыйшоў у гандлёвы цэнтар «Эўропа» з бэнзапілой і сякерай, забіў адну з наведніц крамы і параніў яшчэ дваіх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG