Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падсудны Казакевіч: «Вырашыў, што выдатная ідэя — папілаваць людзей бэнзапілой»


Падсудны Уладзіслаў Казакевіч даў паказаньні у судзе.

«Вырашыў, што гэта выдатная ідэя — папілаваць людзей бэнзапілой. Спачатку думаў пасячы, потым — папілаваць. На наступны дзень пайшоў у краму і набыў бэнзапілу, сякеру. Назаўтра — іншыя прылады. 6 кастрычніка правёў выпрабаваньні бэнзапілы на Цнянскім вадасховішчы, папілаваў галіны і вярнуўся дамоў. Тады быў цьвярозы. 7-га выклікаў таксі, заняткі пачыналіся а 13-й гадзіне, перад аўдыторыяй зьбіраўся ўвесь курс. Прыйшоў, пераапрануўся ў прыбіральні, але калі выходзіў, бэнзапіла ўдарылася ў дзьвярны праём і заглухла. Спрабаваў завесьці, але не атрымалася, і я сышоў. Неўзабаве знайшоў, чаму не заводзілася, і завёў, але тады ўжо лекцыя закончылася. На наступны дзень праспаў заняткі і таму вырашыў ісьці ў гандлёвы цэнтар. Прыйшоў зь пілой уключанай».

Падсудны вярнуўся да падзеяў напярэдадні, сказаў, што ў пятніцу выклікаў прастытутку, хацеў забіць. (Незразумела, чым гэта закончылася).

Пачаў хутка распавядаць пра тое, як забіў Александровец. Некалькі слоў пра тое, што трапіў па шыі і галаве. Аразу перайшоў пра іншую ахвяру. Потым, пачаў аб прыбіральшчыцы. «Хацеў прыбіральшчыцу забіць, але, на жаль, прамахнуўся». У зале — голас абурэньня: «На жаль?.. »

Казакевіч сказаў, што былі пляны ўзяць закладніка, але наведнікі не далі. Яшчэ думаў распыліць пярцовы газ, меў з сабой балёнчык.

"Пастаяў, шукаў ахвяраў. Вырашыў пачаць, паглядзець, што адбываецца. Убачыў, як на яго бяжыць натоўп людзей са сьметніцамі ды іншым. Паспрабаваў некага ўдарыць, але не атрымалася, сам уцёк. Выбег з гандлёвага цэнтру, думаў, што забʼюць".

Падсуднага абвінавачваюць у забойстве з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх намераў, замаху на забойства дзьвюх і болей асобаў, падрыхтоўку да забойства дзьвюх і болей асобаў і хуліганстве.

Улад Казакевіч, якога адлічылі з унівэрсытэту за пропускі заняткаў без уважлівай прычыны, зайшоў у гандлёвы цэнтар «Новая Эўропа» з уключанай бэнзапілой і сякерай. Спачатку малады чалавек параніў жанчыну, якая ад яго ўцякла. Затым ён нанёс пілой цяжкія траўмы жанчыне 1973 году нараджэньня і дабіў яе сякерай. Пры спробе ўцячы з гандлёвага цэнтру нападнік быў затрыманы работнікамі цэнтру і наведнікамі ды перададзены міліцыянтам.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG