Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб купіць зямлю ў Латвіі, замежнік цяпер абавязаны добра гаварыць па-латыску


У Латвіі ўзмоцнена патрабаваньне валодаць латыскай мовай пры набыцьці сельскагаспадарчай зямлі.

Сэйм Латвіі прыняў сёньня закон, які прадугледжвае больш высокія патрабаваньні па веданьні дзяржаўнай мовы для замежнікаў, якія купляюць сельскагаспадарчыя землі ў Латвіі, паведамляе LETA.

Закон прадугледжвае, што замежнікі павінны валодаць дзяржаўнай мовай у ступені 2 узроўню В. Раней было ўстаноўлена патрабаваньне валодаць латыскай у ступені 1 узроўню А і на дзяржаўнай мове распавесьці аб плянах далейшага выкарыстаньня зямлі ў сельскай гаспадарцы, а таксама адказаць на пытаньні муніцыпальнай камісіі.

Закон уступіць у сілу з 1 ліпеня 2017 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG