Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліенка ў лісьце з калёніі расказаў, што яго пазначылі «жоўтай біркай» — як «экстрэміста»


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

Сацыяльны актывіст адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску. Як паведамляе тэлеканал «Белсат», днямі ён даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім паведаміў, што на яго начапілі «бірку экстрэміста».

Сацыяльны актывіст адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 2 у Бабруйску. Як паведамляе тэлеканал «Белсат», днямі ён даслаў ліст аднаму са сваіх сяброў, у якім паведаміў, што на яго начапілі «бірку экстрэміста».

«У мяне ўсё добра, працую. Вырабляем рабочыя пальчаткі. Нядаўна паставілі на ўлік як экстрэміста — цяпер хаджу з жоўтай біркай», — піша малады чалавек.

Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў, якога ня так даўно намагаліся асудзіць за «зьдзек са скульптуры гарадавога» ля будынка МУС, лічыць факт чапляньня бірак поўным цемрашальствам:

«Гэта нешта накшталт Асьвенціму, калі людзям сэксуальных меншасьцяў альбо габрэям вешалі цэтлікі на вопратку. І тут чалавек, які сядзіць за свае погляды, не зьвязаны ні зь якімі сапраўднымі злачынствамі, а на яго навесілі цэтлік».

Паплечнікі Паліенкі прыкладаюць намаганьні, каб да яго трапіў адвакат і высьветліў усе акалічнасьці на месцы.

У кастрычніку 2016 году Зьміцер Паліенка быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня з адтэрміноўкай нібыта за напад на міліцыянта падчас роварнага прабегу «Крытычная маса» ў Менску. Міліцыянты брутальна спынілі акцыю, некалькі чалавек затрымалі, у тым ліку Паліенку.

Увесну 2017 году актывіста зноў арыштавалі і на пачатку красавіка прысудзілі адбываць тэрмін ва ўмовах зьняволеньня. Было толькі залічана 5 месяцаў, якія ён адбыў за кратамі падчас сьледзтва ў справе «Крытычнай масы».

Пасьля новага суду беларускія праваабаронцы прызналі Паліенку палітвязьнем.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG