Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Паліенка правядзе за кратамі паўтара году


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

7 красавіка суд Заводзкага раёну Менску адмяніў адтэрміноўку пакараньня сацыяльнаму актывісту Зьмітру Паліенку. Проста з судовай залі яго адвезьлі адбываць 2-гадовае пакараньне.

Паліенка быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня 12 кастрычніка 2016 году. Удзельніка акцыі раварыстаў «Крытычная маса» Зьмітра Паліенку прызналі вінаватым у нападзе на міліцыянта і распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт.

З улікам часу, праведзенага ў 2016 годзе пад вартай да суду, тэрмін зьняволеньня актывіста складзе паўтара году і 13 дзён, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

XS
SM
MD
LG