Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па «справе антыфашыстаў» далі ад 4 да 12 год калёніі


Паседжаньне суду ў гэтак званай «справе антыфашыстаў», архіўнае фота

Суд Першамайскага раёну Менска абвясьціў 10 сакавіка прысуды па так званай «справе антыфашыстаў», перадае БелаПАН.

Ільлі Валавіку, якога таксама абвінавацілі ў кіраўніцтве фанацкімі суполкамі ў сацсетках, далі 10 год калёніі. Філіп Іваноў і Вадзім Бойка атрымалі па 4 гады калёніі, Дзьмітры Цехановіч — 6 год. Арцём Краўчанка і Андрэй Чартовіч, якіх таксама абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў, атрымалі па 12 год калёніі.

У залі суду былі прадпрынятыя надзвычайныя меры бясьпекі: дзяжурылі больш за дзесяць міліцыянтаў у форме, столькі ж у цывільным, прынамсі два супрацоўнікі АМАП; наведнікаў суду дэтальна даглядалі, працэс здымалі людзі ў цывільным. Па завяршэньні суду быў затрыманы былы актывіст НБП Зьміцер Паліенка — за выкрыкі ў час абвяшчэньня прысуду.

Паводле сьледзтва, шасьцёра фанатаў футбольнага клюбу «Партызан» з прычыны «ідэалягічнай варожасьці да прадстаўнікоў іншай сацыяльнай групы» зьдзейсьнілі напад на фанатаў «Тарпэда» ў 2014 годзе. Абвінавачаныя, паводле вэрсіі сьледзтва, блякавалі машынамі рух тралейбусу, забеглі ў яго, у час бойкі пашкодзілі салён і пабілі шкло, распылілі сьлезацечны газ. Шкоду ацанілі роўнай 29 рублям — у цану пабітай шыбы і парванай курткі аднаго з пацярпелых.

Частка названых пацярпелымі сябе такімі адмовіліся лічыць на судзе, а «Менсктранс» адклікаў позву, бо шкода была сплочаная да пачатку працэсу. Пацярпелыя не падавалі заяваў у міліцыю і не прасілі аб жорсткім пакараньні — максымум штрафы.

У час працэсу абвінавачаныя сьцьвярджалі, што «матыву варожасьці да іншай сацыяльнай групы» не было, а канфлікт быў выпадковым. Валовік жа заяўляў, што яму пагражалі крымінальнай справай на жонку, на той момант цяжарную.

Паказальныя прысуды апошніх гадоў: 5 нечакана жорсткіх і 5 дзіўна мяккіх

Жорсткія прысуды па «справе анархістаў» выклікалі ў залі абурэньне і сьлёзы. Але гэта ня першыя ў Беларусі прысуды такога кшталту. Напрыклад, 12 год калёніі давалі за паўтары таблеткі псыхатропу экстазі, а за напад з бэнзапілой, забойства аднаго чалавека і цяжкія пашкоджаньні двум — 15 год калёніі, толькі крыху болей за «справу анархістаў».

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG