Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікам бойкі фанатаў просяць даць да 12 гадоў калёніі


Архіўнае фота з судовага працэсу

У судзе Першамайскага раёну Менску 1 сакавіка працягваўся працэс па «справе антыфашыстаў» — шасьці фанатаў футбольнага клюбу «Партызан», якіх абвінавачваюць у асабліва злосным хуліганстве, учыненым амаль 3 гады таму. Меркаваньне пракурора з суду перадаюць Naviny.by.

«Гэта быў выпадковы канфлікт», — фанаты «Партызана» ў судзе пра бойку з заўзятарамі «Тарпэда»

Пракурор запрасіў для двух фігурантаў справы, Арцёма Краўчанкі і Андрэя Чартовіча, якіх абвінавачваюць акрамя хуліганства таксама ў распаўсюдзе наркотыкаў (Краўчанку таксама ў захоўваньні наркотыкаў), па 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі. Для Ільлі Валовіка, якога пракурор лічыць кіраўніком шасьці незарэгістраваных арганізацыяў, што заклікалі да гвалту (фанацкіх суполак у сацсетках), просяць 10 год калёніі. Вадзіму Бойку і Філіпу Іванову за хуліганства пракурор просіць даць па 4 гады зьняволеньня, Дзьмітрыю Цехановічу — 6 год калёніі.

Пацярпелыя ў бойцы не пісалі заяваў на абвінавачаных, а ў судзе заявілі, што ня маюць да іх прэтэнзій і папрасілі не караць строга, максымум — прысудзіць ім папраўчыя работы.

XS
SM
MD
LG