Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кепскі» — так ацэньваюць эканамічны стан краіны большасьць беларусаў


Большасьць беларусаў ацэньваюць эканамічны стан сваёй краіны як кепскі і выступаюць за рэформы ў эканоміцы. Гэта вынікае з дадзеных апытаньня, якія перадаў БелаПАН кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Апытаньне праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, у ім узялі ўдзел 1063 чалавекі ў рэпрэзэнтатыўнай выбарцы.

Ацэньваюць эканамічны стан Беларусі як «вельмі добры» толькі 0,1% апытаных, як «добры» — 3,8%, як «сярэдні» — 38,4%. «Кепскім» яго лічаць 39,3% рэспандэнтаў, «вельмі кепскім» — 15%. 3,4% не змаглі адказаць.

На пытаньне, як зьмяніўся стан беларускай эканомікі за апошні месяц, 1,3% апытаных адказалі «палепшыўся», 54,6% — «застаўся ранейшым». У той жа час 39,3% апытаных лічаць, што стан эканомікі «пагоршыўся». 4,8% не змаглі адказаць.

Эканамічнае становішча сваёй сям’і вельмі добрым назвалі 0,4%, добрым — 5,7%, сярэднім — 50,5%, кепскім — 33,5%, вельмі кепскім — 8,6%. Не змаглі адказаць на пытаньне 1,2% апытаных, 0,1% сказалі, што ў іх «няма адказу».

Пры гэтым 2% рэспандэнтаў адзначылі, што за апошні месяц становішча іх сем’яў палепшылася. У 56,5% яно засталося ранейшым, у 40,3% пагоршылася.

На пытаньне, ці патрэбныя Беларусі эканамічныя рэформы, 78,9% адказалі «так», 8,4% — «не». Не змаглі адказаць 10,1%, адмовіліся ад адказу 2,5%.

З тых, хто выступае за рэформы, 57,4% лічаць, што сутнасьць рэфармаваньня павінна быць у памяншэньні ролі дзяржавы ў эканоміцы. 31,1%, наадварот, мяркуюць, што дзяржава павінна павялічыць сваю ролю ў эканоміцы. Не змаглі адказаць 11,2% апытаных, адмовіліся ад адказу 0,3%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG