Лінкі ўнівэрсальнага доступу

65 % апытаных лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай, але ў саюзе з Расеяй


За саюз з Эўразьвязам выказваюцца 14% апытаных.

Вялікая колькасьць беларусаў лічаць, што наша краіна павінна быць незалежнай дзяржавай, але паміж саюзам з ЭЗ і РФ выбіраюць Расею.

Большасьць беларусаў лічаць, што наша краіна павінна быць незалежнай дзяржавай, але, выбіраючы паміж саюзам з Эўразьвязам і Расеяй, аддаюць перавагу Расеі. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якія перадаў БелаПАН кіраўнік «Беларускай аналітычнай майстэрні» Андрэй Вардамацкі.

Апытаньне праводзілася з 28 сакавіка па 13 красавіка па ўсёй Беларусі, у ім узялі ўдзел 1063 чалавекі па рэпрэзэнтатыўнай выбарцы.

На пытаньне «У якім саюзе дзяржаў было б лепш жыць народу Беларусі, у Эўрапейскім зьвязе або ў саюзе з Расеяй?» 41,7% адказалі «хутчэй у саюзе з Расеяй», 22,8% — «безумоўна, у саюзе з Расеяй». Адказ «хутчэй у Эўрапейскім зьвязе» далі 9,9% апытаных, «безумоўна, у Эўрапейскім зьвязе» — 4,2%. Не змаглі адказаць 19,5% рэспандэнтаў, 1,9% адмовіліся ад адказу.

65,5% апытаных лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай. За тое, каб Беларусь і Расея пабудавалі саюзную дзяржаву з адзінай валютай, прэзыдэнтам і парлямэнтам, выказаліся 12,1%. 10,2% лічаць, што «Беларусь павінна ўвайсьці ў склад Расеі». 6,1% апытаных лічаць, што Беларусь павінна стаць чальцом Эўразьвязу. Не змаглі адказаць 5,8% рэспандэнтаў, адмовіліся ад адказу 0,4%.

На просьбу ацаніць далучэньне Крыму да Расеі 13,5% апытаных сказалі, што «гэта незаконна». 65,7% назвалі «гэта правамернымі і апраўданымі дзеяньнямі». Не змаглі адказаць 19,1%, адмовіліся ад адказу 1,7% рэспандэнтаў.

68,3% апытаных лічаць, што аналягічныя дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Беларусі немагчымыя. У той жа час 14,1% лічаць гэта магчымым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG