Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўзгадваюць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у СССР. Фота


Фота: Паўло Зуб'юк
Фота: Паўло Зуб'юк

У Кіеве жалобныя мерапрыемствы прайшлі ў Нацыянальным гісторыка-мэмарыяльным запаведніку «Быкаўнянскія магілы» з удзелам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

Пасьля ўскладаньня кветак ён заявіў, што «Ўкраіна павінна ведаць імёны асобаў, якія змагаліся за праўду і справядлівасьць». Пятро Парашэнка адзначыў, што Парлямэнцкая асамблея Арганізацыі АБСЭ восем гадоў таму прыраўняла злачынствы сталінізму да нацысцкіх. Менавіта таму, па словах Парашэнкі, ва Ўкраіне праходзіць дэкамунізацыя.

Парашэнка дадаў, што ў бліжэйшы час падпіша закон аб забароне георгіеўскай стужкі. Ён заявіў, што ў цяперашні час гэтая стужка зьяўляецца сымбалем агрэсіі Расеі супраць Украіны, а не ахвяраў Другой усясьветнай вайны. «Абвешаныя гэтымі стужкамі баевікі забіваюць нашых воінаў кожны дзень», — сьцьвярджае Парашэнка.

Прэзыдэнт Украіны таксама пракамэнтаваў забарону на тэрыторыі краіны «Укантакце» і «Аднаклясьнікаў». Ён заявіў, што ягоны народ «здольны пражыць» без падкантрольных ФСБ Расеі сацыяльных сетак.

Ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у СССР сталі мільёны людзей. У Расеі Дзень памяці ахвяраў рэпрэсіяў адзначаецца штогод 30 кастрычніка, ва Ўкраіне — кожную трэцюю нядзелю траўня. У Беларусі такога дня афіцыйна няма, аднак дэмакратычныя актывісты адзначаюць 29 кастрычніка Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай турмы НКВД было расстраляна больш за 100 беларускіх пісьменьнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод іх Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі, Міхась Чарот, Валерый Маракоў і інш. Нядаўна ў эфіры АНТ гісторык, архівіст Уладзімер Адамушка паведаміў, што ацэначная лічба ахвяраў палітычных рэпрэсіяў у Беларусі з 1917-га па 1953 год складае каля 600 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG