Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень памяці ахвяраў СНІДу адзначаюць штогод у трэцюю нядзелю траўня.

За тры дзесяцігодзьдзі, што ВІЧ-інфэкцыя вядомая сьвету, навукоўцы дасягнулі значнага прагрэсу. Усталявана, што ВІЧ-пазытыўны чалавек, які прымае лячэньне, жыве ня менш, чым неінфікаваныя людзі.

22 649 жыхароў Беларусі атрымалі статус віч-інфікаваных з 1987 году. Гэта ня больш за 5% агульнага насельніцтва. Таму Аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД (UNAIDS) лічыць, што сытуацыя з распаўсюдам ВІЧ у нашай краіне пад кантролем.

Аднак колькасьць тых, каму ставяць гэты пажыцьцёвы дыягназ, штогод павялічваецца. Прычынай можа быць як уласна распаўсюд вірусу, гэтак і папулярызацыя дыягностыкі. Здаць аналіз на ВІЧ-інфэкцыю можна ананімна. Таму даведацца пра рэальную колькасьць інфікаваных людзей не ўяўляецца магчымым.

Статыстыка паказвае: нягледзячы на тое, што жанчыны ў сярэднім больш клапатліва ставяцца да свайго здароўя і ахвотней бываюць у паліклініцы, ВІЧ часьцей знаходзяць у мужчын. Пры гэтым, паводле дадзеных UAIDS, на мужчын, якія практыкуюць сэкс з мужчынамі, прыпадае ад 5% да 10% зарэгістраваных у сьвеце выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі.

Павялічваецца сярэдні ўзрост тых, хто даведваецца пра свой дыягназ. Колькасьць 20—29-гадовых, у якіх дыягнастуюць ВІЧ, застаецца прыблізна на адным узроўні апошнія шаснаццаць гадоў. А колькасьць тых, каму ставяць дыягназ у 30 гадоў і пазьней, расьце. Паводле інфармацыі belstat.gov.by і belaids.net

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG