Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь наведае амэрыканскі філянтроп Говард Бафэт, які дапамагае ўцекачам


Говард Бафэт 
Говард Бафэт 

25 траўня на запрашэньне ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Беларусь наведае Говард Бафэт — амэрыканскі філянтроп, фатограф, фэрмэр, старэйшы сын інвэстара-мільярдэра Ўорэна Бафэта.

Як паведамілі Свабодзе ў прэсавай службе прадстаўніцтва ААН, Фонд Говарда Бафэта супрацоўнічае з упраўленьнямі Вярхоўнага камісара па ўсім сьвеце — дапамагае бежанцам найперш у галіне сельскай гаспадаркі, харчаваньня і адукацыйных праграмаў.

Каб бліжэй пазнаёміцца з уцекачамі, у Менску Говард Бафэт наведае Цэнтар дадатковай адукацыі «Эўрыка», які амаль 20 гадоў у шчыльным супрацоўніцтве з ААН дапамагае дзецям-уцекачам і іхнім бацькам.

Таксама дэлегацыя пазнаёміцца з працай Службы кансультаваньня ўцекачоў і сустрэнецца з вымушанымі перасяленцамі, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG