Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 тэмаў мінулага тыдня, якія вы маглі прапусьціць


У гэтай падборцы цікавыя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.

Як пражыць на 260 «дзіцячых» рублёў. Любоў Смаляк — адзінокая маці гадавалай дзяўчынкі. Жыве ў Бараўлянах у інтэрнацкім пакоі, выдзеленым мясцовым сельсаветам. Разам з дачкой Любоў жыве на 260 рублёў, якія дзяржава выдзяляе маці на тое, каб гадаваць дзіця, і марыць пабудаваць уласнае жыльлё, чакаць якога давядзецца больш за 20 гадоў.

Як пражыць на 260 «дзіцячых» рублёў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:13 0:00

«Я — беларускі нацыяналіст». Журналіст Барыс Штэрн пра Беларусь як калыску Ізраіля. Ізраільскі журналіст, ураджэнец Беларусі Барыс Штэрн называе сябе беларускім нацыяналістам, лічыць, што віна за моўны правал у Беларусі ляжыць і на яго пакаленьні, згадвае пра праявы антысэмітызму ў БССР і Беларусі і раіць, як можна абараніцца ад іх.​

Прыдумай праект для сучаснага Скарыны і паедзь у Прагу. Асьветніцкая суполка беларусаў Чэхіі абвясьціла конкурс «Скарына, мой герой».

«Калі ты сярэдняя кляса — Амэрыка не для цябе», — беларус пражыў 7 год у ЗША і вярнуўся на радзіму. Выпускнік Ліцэю імя Якуба Коласа Ігар Чэрнік адмовіўся ад камфортнага жыцьця ў Каліфорніі і вярнуўся ў Менск. Ён адмаўляе, што ў Амэрыцы ўсё танна, што можна лёгка зарабіць вялікія грошы і што ўсе чулі пра Лукашэнку.

«Як бы я ні хаваўся, вы будзеце мяне зьневажаць», — як быць ахвярай гамафобіі ў Беларусі. «Мы сядзім з маім хлопцам у кавярні і нават не трымаемся за рукі. Размаўляем пра працу, пʼём каву. І я чую, як за суседнім столікам хлопец кажа дзяўчыне: „О, під...сы, за...лі“ і на мяне глядзіць. Раней я супакойваў сябе, што гэта нармальна, перажыву — галоўнае, што мяне не зьбіваюць, мы з хлопцам жывём разам, мы шчасьлівыя.

«Сьмерць» Сьвятланы Алексіевіч. Хто і навошта стварае фэйкі. Інфармацыя пра сьмерць Алексіевіч зьявілася на фальшывым твітэр-акаўнце міністаркі культуры Францыі. Стварыў акаўнт італьянец Тамаза Дэбэнэдэці, каб, як ён сама кажа, спраўдзіць, ці будуць мэдыі правяраць інфармацыю. Вядучы праграмы «Смотри в Оба» тэлеканалу «Настоящее время» Андрэй Чаркасаў і Франак Вячорка разьбіраліся, хто, чаму і навошта запускае фэйкі.

«Сьмерць» Сьвятланы Алексіевіч. Хто і навошта стварае фэйкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00

«Мы адчуем гэты пах вайны». Літоўскі дыплямат пра вучэньні «Захад-2017», Беларускую АЭС і гібрыдныя пагрозы. Эйтвідас Баярунас у свой час быў консулам Літвы ў Санкт-Пецярбургу і літоўскім паслом ў Швэцыі. Цяпер ён мае пасаду пасла па спэцыяльных даручэньнях у Міністэрстве замежных спраў і адказвае за міжнародную каардынацыю супрацьстаяньня гібрыдным пагрозам.

Пятро Краўчанка: «У 2007 годзе Беларусь павінна была ўступіць у Эўразьвяз». Штогод у Беларусі большае людзей, якія ня хочуць жыць у цесным хаўрусе з Расеяй, лічыць Пятро Краўчанка, міністар замежных спраў у 1990-1994 гадах. Пра тое, як зьмянялася месца Беларусі на міжнароднай арэне ад часоў незалежнасьці да цяперашняга часу, і якой ён бачыць будучыню краіны, ён распавёў Свабодзе падчас міжнароднай канфэрэнцыі «25 год зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь».

Фігурант «справы патрыётаў» Алесь Яўдаха беларусізуе «Валадарку». Алесь Яўдаха — кнігараспаўсюднік за кратамі. Увечары 21 сакавіка быў затрыманы на вуліцы Кастрычніцкай у Менску пасьля цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» у творчай прасторы «ЦЭХ».

Што азначае бязьвізавы рэжым для Ўкраіны і калі яго атрымаюць беларусы? Украіна атрымала бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам. Паводле прэзыдэнта Парашэнкі, тым самым яна выйшла са складу постсавецкіх краінаў.

Калі бязьвіз у Эўропу атрымаюць беларусы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:21 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG