Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай будзе шчодра ўзнагароджваць за наводку на шпіёнаў


У Пэкіне ўступілі ў сілу новыя правілы па ўзнагароджаньні грамадзян за інфармацыю аб шпіёнскай дзейнасьці.

Дакумэнт прадугледжвае ўзнагароджаньне да $ 72,5 тысячаў за прадстаўленьне каштоўнай інфармацыі аб замежных рэзыдэнтах, якія займаюцца, альбо вядуць арганізацыю і фінансаваньне шпіёнскай дзейнасьці, уключаючы спакушэньне і подкуп дзяржслужачых.

У дакумэнце адзначаецца, што з паглыбленьнем палітыкі рэформаў і адкрытасьці «замежная разьведка і іншыя варожыя сілы атрымалі больш магчымасьцяў для ўкараненьня і вядзеньня шпіёнскай і падрыўной дзейнасьці». Для барацьбы са шпіёнамі вырашана прыцягнуць шырокія народныя масы, тым самым «выбудаваўшы вялікую жалезную сьцяну» супраць замежнай агентуры.

Данесьці аб шпіёнскай дзейнасьці можна будзе трыма спосабамі: па тэлефоне, па пошце (не электроннай), ці асабіста зьявіўшыся ва Ўпраўленьне дзяржбясьпекі ў Пэкіне. Узнагароджаньне за эфэктыўную наводку будзе выдавацца на працягу 90 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG