Галоўны рэдактар выданьня The Insider Раман Дабрахотаў упэўнены, што сьпіс абвінавачаных на судзе па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» можа быць істотна пашыраны.
Суд дапытаў законных прадстаўнікоў пацярпелых і сьведак у справе забойства 4-гадовай дзяўчынкі ў Зэльвенскім раёне 9 сакавіка. Абвінавачаны ў справе 25-гадовы жыхар Зэльвенскага раёну Кірыл Бандалетаў.
На судзе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам 17 ліпеня 2014 году, які адкрыўся ў панядзелак у Нідэрляндах, пракурор прадставіў абвінаваўчае заключэньне.
Бацьку вінавацяць у забойстве чатырохгадовай дачкі ў Зэльвенскім раёне, ён віны цалкам не прызнаў
Абвінавачаньні выставілі тром расейцам і грамадзяніну Ўкраіны. У крушэньні загінулі 298 чалавек.
Нібыта «не падпарадкоўваўся» міліцыянту, які знаходзіўся за паўкілямэтра ад месца «непадпарадкаваньня».
6 сакавіка ў Слуцку вынесьлі прысуд тром жыхарам раёну, абвінавачаным у забойстве двух пэнсіянэраў і замаху на жанчыну, а таксама ў крадзяжах і падпале маёмасьці ахвяраў.
29-гадовага Віктара Скрундзіка са Случчыны асудзілі на расстрэл за жорсткае забойства двух старых. Пагаварылі зь ягонымі аднавяскоўцамі пра тое, як на вачах міліцыі, службы апекі і суседзяў чалавек зь занядбанага дзіцяці ператвараецца ў бязьлітаснага злачынцу.
«Забіў, бо ён плакаў».
Адна рэч, калі пра віну ахвяры згвалтаваньня кажа ананімны камэнтатар-троль, і іншая — калі гэта робіць намесьнік пракурора.
У судзе Гомельскага раёну пачаліся спрэчкі бакоў у крымінальнай справе «мінавальнікаў», якія рабілі «закладкі» з псыхатропнымі рэчывамі. Судзяць дзевяць чалавек. Пяць зь іх на момант злачынства былі непаўналетнія.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб выбухах салютных установак у Менску 3 ліпеня 2019 году, калі адна жанчына загінула, а яшчэ 10 чалавек атрымалі раненьні.
У Вярхоўным судзе пачаўся працэс над былым старшынём Менскага раённага суду Аляксандрам Хаванскім. Гісторыя цягнецца яшчэ з 2016 году. Справу камэнтаваў Аляксандар Лукашэнка.
У Магілёве асудзілі былога капітана юстыцыі з упраўленьня Сьледчага камітэту Магілёўскай вобласьці Юрыя Клопава. Паводле аднаго артыкулу — атрыманьне хабару — яго апраўдалі, бо не даказалі ўдзелу ў злачынстве.
Добрыя паводзіны ў месцах пазбаўленьня волі; раскаяньне; адбываньне паловы тэрміну; парукі родзічаў і блізкіх.
Менавіта суд Савецкага раёну 12 лютага асудзіў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на 7 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за два эпізоды шкоды будынкам.
Эўрапейскі суд па правах чалавека абавязаў улады Азэрбайджану выплаціць кампэнсацыю журналістцы Хадзіджы Ісмаілавай.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Алесь Круткін 26 лютага меў выйсьці на волю пасьля 30-дзённага арышту за менскую акцыю пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі 20 сьнежня, а таксама за расклейваньне ўлётак у Віцебску.
Вагонабудаўнічы завод у Асіповічах увялі яшчэ ў 2013 годзе, але ён не запусьціўся на поўную магутнасьць і практычна спыніўся. Завод маюць дабанкрутаваць да 20 сакавіка.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля пакараў блогера-фэрмэра Юрыя Ганцэвіча штрафам у 81 рубель за дробны крадзеж. Паводле пратаколу міліцыі, былы кандыдат у дэпутаты скраў у краме будаўнічых матэрыялаў вугалкі, ізастужку і шпінгалеты.
У справе «Сети» 7 чалавек у Расеі атрымалі агулам 86 гадоў зьняволеньня на ўсіх. У Вікіпэдыі і СМІ дагэтуль сьцьвярджаецца, што «Сеть» мела аддзяленьне ў Беларусі.
Пракурор запатрабаваў пакараць расстрэлам аднаго зь фігурантаў справы аб забойстве двух пэнсіянэраў пад Слуцкам, якіх спалілі жыўцом, і замаху на жыцьцё трэцяй пэнсіянэркі, паведамляе Tut.by.
У Армэніі пачаўся суд над былым прэзыдэнтам Сэржам Саргсьянам у аўторак паўстаў перад судом па справе аб карупцыі. Прыхільнікі экс-прэзыдэнта лічаць палітычна матываваным.
Яго пакаралі за тое, што кінуў «кактэйль Молатава» ў будынак менскага сьледчага ізалятара і запэцкаў фарбай Менскі гарадзкі суд. Днямі маці актывіста Настасься Емяльянава атрымала спатканьне з сынам.
Смайлік і складзены пратакол аб правапарушэньні зьявіліся раней, чым суд прызнаў выяву нацысцкай сымболікі экстрымісцкай.
Вайнштэйну пагражае зьняволеньне на тэрмін да 25 гадоў.
Пры разглядзе справы Валынскі акруговы адміністрацыйны суд палічыў, што забарона на ўезд за такое правапарушэньне «зьяўляецца празьмернай і неабгрунтаванай у дэмакратычным грамадзтве».
34-гадовага Ўладзіслава Цімашчука вінавацяць у пагрозах турэмшчыкам у ЗША і перасылцы ў каліфарнійскую турму «таксычных рэчываў у якасьці зброі».
Кастрычніцкі суд Магілёва асудзіў на 6 гадоў калёніі 18-гадовую навучэнку мясцовага каледжа Дарʼю Н. за незаконны абарот наркатычных рэчываў. У выраку судзьдзі Жанны Пушкінай гаворыцца, што абвінавачаная набывала, перавозіла, захоўвала і збывала псыхатропныя рэчывы.
Ён «выхоўваў» сваю дачку Сафію сілавымі мэтадамі — лупцаваў яе папругай, дубцом, біў кулаком у твар.
Віны падсудны не прызнаў. Настойваў, што яму не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы ў поўным аб’ёме. Патрабаваў паказаць дакумэнты, як апэратыўнікі яго распрацоўвалі. На знак пратэсту адмаўляўся ўдзельнічаць у працэсе.
Віны Станіслаў Паўлінковіч не прызнаў, але пацьвердзіў, што ўдзельнічаў у пратэставай акцыі, бо «разглядае інтэграцыю з Расеяй пагрозаю сувэрэнітэту Беларусі».
Магчыма, што гэтыя суткі не апошнія: наступнае паседжаньне адбудзецца ў тым жа судзе 24 лютага.
Апэляцыйны суд у Сэуле асудзіў былога прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Лі Мён Бака на 17 гадоў турмы за карупцыю.
Абвінавачаны па справе расейскага журналіста Івана Галунова былы паліцыянт Дзяніс Канавалаў прызнаў сваю віну і даў паказаньні супраць свайго былога начальніка Ігара Ляхаўца.
У Расеі адмянілі прысуд сьвятару РПЦ Мікалаю Кірэеву, асуджанаму ў Віцебску за спробу арганізацыі занятку прастытуцыяй з вывазам асобы за межы дзяржавы.
Ехала з хуткасьцю 126 км/г там, дзе ёй можна было толькі 70. Ня справілася з кіраваньнем, выехала на сустрэчную, ўрэзалася ва ўсёдарожнік.
Як паведамляе агенцтва БелаПАН, пра гэта Юры Караеў заявіў на пасяджэньні прэзыдыюму ўраду, прысьвечаным барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў.
Цяпер Расея можа зьвярнуцца са скаргай у Вярхоўны суд Нідэрландаў.
Смаргонскі вайсковы камісарыят памылкова прызваў хлопца, той трапіў у шпіталь. Цяпер вайсковы шпіталь хоча адсудзіць у камісарыята грошы, патрачаныя на яго лячэньне.
Цуду не адбылося. З гарадзкога суду справу адправілі на дапрацоўку, але ў РАУС літаральна за дзень склалі на актывіста новы пратакол за ўдзел у акцыі 20 сьнежня.
Яму пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўленьня волі з магчымым штрафам.
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі неадкладнага перагляду прысуду анархістам Мікіту Емяльянаву і Івану Комару.
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў бязь зьменаў прысуд анархісту Паліенку. Самога актывіста на разгляд скаргі не пусьцілі.
71-гадоваму жыхару Бабруйску Аляксандру Каваленку пагражае да 15 гадоў калёніі. Яго вінавацяць у незаконным захоўваньні і збываньні асабліва небясьпечнага наркатычнага рэчыва — мэтадону. З двух першых судовых пасяджэньняў абвінавачанага забірала хуткая дапамога з прычыны кепскага стану здароўя.
Прысуд сыну ў 7 гадоў Анастасія Емяльянава назвала несправядлівым, а свайго сына ахарактарызавала як сапраўднага патрыёта Беларусі.
За ўлёткі «Калгаснай дыктатуры — баста» Натальлю Сьпірыдонаву пакаралі 810 рублямі штрафу, Алеся Круткіна — 15 суткамі арышту.
Пакараньне дэманстрацыйна жорсткае, асуджаных могуць прызнаць палітвязьнямі. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чаму Емяльянаў і Комар атрымалі такія вялізныя тэрміны, хоць ніхто не пацярпеў.
Мікіту Емяльянава і Івана Комара прызналі вінаватымі ў пашкоджаньні гістарычна-культурнага помніка, вырабе і перавозе небясьпечнага прыстасаваньня, нанясеньні шкоды будынку і замаху на такое ж злачынства.
У справе, якую дзяржаўныя СМІ называюць «справай банкіраў», 16 фігурантаў, і адзін зь іх — былы ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі. У атрымальнікаў хабару канфіскавалі звыш 1,65 млн даляраў, 62 тысячы эўра і звыш 1 кг золата.
Загрузіць яшчэ