Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі абласны суд вынес вырак за забойства дзіцяці: 23 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму


Менскі абласны суд прызнаў 21-гадовага мужчыну зь Мядзельскага раёну вінаватым у забойстве дзіцяці з асаблівай жорсткасьцю і асудзіў на 23 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Прысуд яшчэ не набыў моцы, можа быць абскарджаны і апратэставаны цягам 10 дзён, піша «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на памочніцу прадстаўніка Менскага абласнога суду.

Як расказвалі падчас сьледзтва, у верасьні мінулага году ў міліцыю паступіла паведамленьне аб тым, што ў прыватным доме ў адной зь вёсак Мядзельскага раёну знойдзена цела аднагадовага хлопчыка. Згодна з заключэньнем судова-мэдыцынскай экспэртызы, сьмерць дзіцяці наступіла ад цяжкіх пашкоджаньняў галавы.

Сьцьвярджалася, што ў дзень здарэньня жанчына знаходзілася ў шпіталі, яе сын застаўся з маладым чалавекам. Той у стане алькагольнага ап’яненьня пабіў хлопчыка, бо той плакаў.

Мужчына прызнаўся, што нанёс яму ўдары рукамі і нагамі па галаве і розных частках цела. Калі дзіця перастала падаваць прыкметы жыцьця, перавёз цела ў торбе ў пусты дом у Мядзельскім раёне. Празь некалькі дзён маці малога вярнулася. Мужчына сказаў, што хлопчык у знаёмых, але потым расказаў, дзе знаходзіцца цела.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG