Міністар унутраных справаў Беларусі Юры Караеў расказаў у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1» пра тое, якія могуць прыняць «індывідуальныя падыходы» да асуджаных за распаўсюд наркотыкаў.
Цяпер, расказаў Караеў, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў, суды і пракуратура распрацоўваюць крытэры і падыходы да памілаваньня ў індывідуальным парадку. Памілаваць, кажа ён, прапануюць за:
добрыя паводзіны ў месцах пазбаўленьня волі;
раскаяньне;
адбыцьцё паловы тэрміну;
парукі родзічаў і блізкіх.
Даручэньні «абнавіць увесь комплекс захадаў» дзеля процідзеяньня наркатрафіку, апісаць канкрэтны мэханізм ацэнкі працы праваахоўнікаў «не за колькасьць, а за якасьць» і зьмяніць падыходы да памілаваньня асуджаных паводле «наркатычнага» артыкулу 328 КК даў у мінулым лістападзеАляксандар Лукашэнка. Сьцьвярджалася, што ён даручыў зрабіць гэта да 1 студзеня 2020 году.
«Напэўна, мы недаацанілі тое, што ўжываньне наркотыкаў — гэта хвароба: шкодная, горшая, чым піць, паліць, — казаў ён пазьней у сьнежні. — І з гэтым страшным злом трэба змагацца. Мы змагаемся і прынялі досыць жорсткія рашэнні. Маці трэба было тады турбавацца за сваіх дзяцей».
Караеў жа цяпер заявіў, што за мінулыя 5 гадоў у Беларусі былі дасягнутыя «значныя посьпехі» ў барацьбе з нарказлачынствамі — ён назваў галоўным дасягненьнем тое, што з 2015 году не было ніводнай сьмерці ад перадазаваньня наркотыкаў сярод непаўналетніх.
Гэтага, мяркуе ён, дасягнулі ў тым ліку пры дапамозе вялікіх тэрмінаў зьняволеньня для распаўсюднікаў наркотыкаў у школах, клюбах і дыскатэках — да 20 гадоў турмы.
Абʼядноўвае 1,5 тысячы бацькоў дзяцей, асуджаных за наркотыкі.
Грамадзкую арганізацыю «Маці-328» не дазваляюць зарэгістраваць.
Напісалі звыш 3 тысяч зваротаў у Палату прадстаўнікоў, дамагліся сустрэчы з колішняй кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым.
Зьвярнулі ўвагу, што пішуць у абвінавачваньні іхных дзяцей: «у нявызначаны час, у нявызначаным месцы, нявызначанай асобай; мяркуецца, з мэтай збыту».
Ладзілі масавыя галадоўкі дзеля зьменаў.
Ажыцьцявілі паломніцкі тур па калёніях з іконай Маці Божай, якую ім падаравалі на гары Афон, ад Менску да Марʼінай Горкі.
«Маці 328»: галадоўкі, пратэсты, перамовы
1/12Устаноўчы сход «Руху маці 328» у Горадні, 31 жніўня 2015 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
12/12Прадстаўніцы «Маці 328» (зьлева направа) Алена Кузьміна, Ала Берналь і Ларыса Жыхар атрымліваюць узнагароду Радыё Свабода «Людзі Cвабоды — 2020», Менск, 19 сьнежня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
Previous slide
Next slide
Чаго дамагліся «Маці 328»
Сёлета ў Беларусі на два гады зьменшылі ніжэйшы парог тэрміну, на які можна пасадзіць за наркотыкі (раней — 8 гадоў, цяпер — 6).
Дзякуючы гэтаму ўжо асуджаным, якія абскарджваюць свае выракі, скарачаюць тэрміны.
У калёніях асуджаным паводле 328-га артыкулу замянілі зялёныя нашыўкі на робе зь імем і нумарам атраду на звычайныя белыя, як ва ўсіх. Зялёныя нашыўкі зьявіліся ў 2015 годзе, імі адзначалі «наркаманаў». Бацькі іх параўноўвалі з «зоркамі Давіда», якія мусілі насіць габрэі падчас апошняй вайны.
Рух «Маці 328» працягне працу, хоць многіх асуджаных ужо вызвалілі.
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019