Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі пачалі судзіць былога прэзыдэнта


Сэрж Саргсьян
Сэрж Саргсьян

У Армэніі пачаўся суд над былым прэзыдэнтам Сэржам Саргсьянам у аўторак паўстаў перад судом па справе аб карупцыі. Прыхільнікі экс-прэзыдэнта лічаць палітычна матываваным.

Саргсьян, які займаў пасаду прэзыдэнта Армэніі два тэрміны запар з 2008 года, падаў у адстаўку ў 2018 годзе, калі яго плян застацца ва ўладзе ў якасьці прэм’ер-міністра справакаваў масавыя пратэсты.

«Уся гэтая справа сфабрыкаваная, каб ня даць Сэржу Саргсьяну займацца актыўнай палітыкай», — заявіў карэспандэнту агенцтва Франс Прэс ягоны адвакат Амрам Макіньян.

Слуханьні ў аўторак прысьвечаны пераважна працэдурным пытаньням. Афіцыйная праца над справай пачнецца празь некалькі тыдняў ці нават месяцаў.

Пасьля сваёй адстаўкі Саргсьян доўгі час трымаўся ў цені, аднак у мінулым годзе ён пачаў актыўна выступаць з крытыкай на адрас Нікола Пашыньяна, які стаў ініцыятарам пратэстаў супраць Саргсьяна.

У сьнежні мінулага года 65-гадоваму Саргсьяну былі выстаўленыя абвінавачаньні ў арганізацыі карупцыйнай схемы, якая, як сьцьвярджаецца, спрыяла ўзбагачэньню чыноўнікаў. Яму было забаронена пакідаць краіну. У выпадку прызнаньня віны экс-прэзыдэнту пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да васьмі гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG