У Вугоршчыне пракуратура пачала расьсьледаваньне аб махлярстве пры атрыманьні фінансаваньня праектаў ад Эўразьвязу кампаніяй, якую раней кантраляваў Іштван Ціборч – зяць прэмʼер-міністра Віктара Орбана.
Удзельнікаў «канаплянага калядаваньня», якое прайшло ў Менску 25 сьнежня 2017 году, суд аштрафаваў у агульнай суме на 3185 рублёў.
Раней былі разгледжаныя два эпізоды гэтай справы, у выніку суд пастанавіў сканфіскаваць тэхніку сумай каля 20 тысяч эўра.
5 лютага суд Фрунзэнскага раёну Менску апраўдаў Андрэя Галавача ў справе атрыманьня хабару ў 180 тыс рублёў. Адразу пасьля апраўдальнага прысуду, там жа ў судзе яго затрымалі супрацоўнікі ГУБЭЗ МУС, цяпер ужо за справу, у якой фігуруе хабар у 70 тыс даляраў.
Працэс над былым палітвязьнем Святаславам Барановічам адбудзецца 15 лютага ў Маскоўскім судзе. Судзіць удзельніка «Маршу недармаедаў» будзе судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка, працэс пачнецца ў 10.30, сказалі Свабодзе ў Маскоўскім судзе.
За апошнія 5 гадоў колькасьць выкрытых злачынстваў, зьвязаных з пэдафіліяй, у Беларусі павялічылася ў 15 разоў.
У час расьсьледаваньня выявіліся новыя факты нестатутных адносін як у частцы, дзе загінуў Коржыч, так і ў іншых.
Незалежнага журналіста і праваабаронцу Дыльмурода Саідава вызвалілі з турмы празь дзевяць гадоў пасьля вынясеньня прысуду. Ён пісаў артыкулы пра карупцыю і абараняў фэрмэраў Самаркандзкай вобласьці Ўзбэкістану. Яго абвінавачвалі ў махлярстве.
Пра гэта гаворыцца ў заяве міжнароднай арганізацыі, зробленай у сувязі з прысудам беларускага суду аўтарам расейскага сайту Regnum.
«Блякаваньне інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманьне інфармацыі і зьяўляецца недапушчальным абмежаваньнем свабоды думкі і яе выказваньня, супярэчыць палажэньням Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох ды Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».
«Да пачатку студзеня даволі актыўна выклікалі на розныя сьледчыя дзеяньні ледзь ня кожны тыдзень, апошні раз недзе 6-7 студзеня, а з таго часу — цішыня, мяне не выклікаюць», — кажа Комлік.
Шэф-рэдактар аналітычнай рэдакцыі расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum Юры Баранчык таксама зьяўляецца фігурантам справы публіцыстаў гэтага агенцтва Алімкіна, Шыпценкі і Паўлаўца, якіх Менскі гарадзкі суд асудзіў за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.
Папярэдняе судовае слуханьне справы грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі, затрыманага летась у чэрвені ў Чарнігаве праз падазрэньне ў зборы сакрэтнай інфармацыі на карысьць замежнай дзяржавы, прызначана на 12 лютага.
Больш за 120 сутак у штрафным ізалятары за паўгода, праведзеныя ў папраўчых установах, адседзеў Уладзіслаў Казакевіч. 18-гадовага менчука асудзілі на 15 гадоў калёніі агульнага рэжыму за напад на наведнікаў гандлёвага цэнтру «Новая Эўропа» ды забойства чалавека.
На гісторыю пра перагляд магілёўскай справы аб забойстве жанчыны, ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам, адгукнулася жыхарка Менску Людміла Кучура. Жанчына з 2005 году дамагаецца перагляду справы свайго мужа Пятра Кучуры, асуджанага за забойства падчас паляваньня на 17 гадоў зьняволеньня.
Паўлавец, Алімкін і Шыптэнка прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 5 гадоў пазбаўленьня волі з атрэрміноўкай 3 гады. Іх вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыязьдзе і прафіляктычны нагляд. Зь іхных рахункаў і іхнай маёмасьці зьняты арышт.
У Менскім гарадзкім судзе 2 лютага ставяць кропку ў працэсе па справе аўтараў пракрамлёўскага агенцтва Regnum, якіх судзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў складзе групы.
Лукашэнка паабяцаў, што цяпер «з-пад зямлі дастанем тых, хто вёў сьледзтва, хто выносіў апраўдальны прысуд». Але ці прэзыдэнцкая гэта справа — замяняць сабой сьледчыя ды пракурорскія структуры?
Прэсьненскі раённы суд у Маскве асудзіў былога губэрнатара Кіраўскай вобласьці Мікіту Бялых на 8 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Справа аб забойстве ў 2009 годзе жыхаркі Магілёўскай вобласьці накіраваная ў Вярхоўны суд.
30-гадоваму менчуку, які выкінуў сабаку зь пятага паверха жылога дома па вуліцы Ясеніна, прысудзілі тры месяцы арышту.
Усё кіраўніцтва Фэдэрацыі спартовай гімнастыкі ЗША пайшло ў адстаўку ў выніку скандалу з доктарам-пэдафілам Лары Насарам, над якім зараз працягваецца судовы працэс.
Судзьдзя Вячаслаў Елісеенка пастанавіў аштрафаваць Зьмітра Лупача на 980 рублёў за стварэньне сюжэту «Найлепшы аграгарадок Беларусі развальваецца», паказанага на «Белсаце».
Судовую статыстыку, якая сьведчыць пра тэндэнцыі са злачыннасьцю цягам 2017 году, прывёў журналістам першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч на прэсавай канфэрэнцыі.
Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч ведае пра справу японца Даічы Ёшыда.
Сёмым сьмяротнікам, які чакае выкананьня прысуду ў беларускай вязьніцы на Валадарскага, ёсьць 30-гадовы Віктар Лётаў, асуджаны да сьмерці за трэцяе забойства.
Ураджэнец Сьветлагорску 1994 году нараджэньня асуджаны Заводзкім судом Менску на дзевяць гадоў пазбаўленьня волі па справе аб махлярстве ў Skype.
Сваякі ахвяр MH17 выйгралі судовы працэс у Злучаных Штатах, які дае ім права на сотні мільёнаў даляраў кампэнсацыі, паведамляе галяндзкая тэлевізійная праграма Zembla на падставе судовых дакумэнтаў.
Аднак ня выключана, што гэта няпоўная статыстыка.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў сьледчым ізалятары № 1 Менску знаходзяцца ня шэсьць, а сем асобаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня.
Рада міністраў Нідэрляндаў ўзгадніла законапраект, паводле якога маюць судзіць падазраваных у крушэньні самалёта «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній у ліпені 2014 гады пад Данецкам.
Апэляцыйны суд Кіева адправіў былога губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі пад хатні арышт ў начны час сутак. Яму будзе забаронена пакідаць дом з 10 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы.
Пракуратура Кіева падазрае начальніка сэктара крымінальнай паліцыі Галасееўскага раёна ўкраінскай сталіцы ў фабрыкацыі справы супраць бізнэсоўца, ураджэнца Беларусі, цяпер грамадзяніна Ўкраіны Цімафея Кахновіча.
Іваноў знаходзіўся ў Віцебскім СІЗА з 11 кастрычніка 2017 году. Падчас судовага працэсу актывіст распавёў пра неаднаразовыя факты зьбіваньня і іншых гвалтоўных дзеяньняў з боку супрацоўнікаў СІЗА.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве, яшчэ два месяцы будзе праходзіць лячэньне ў псыхіятрычнай бальніцы.
У Віцебскім абласным судзе завяршыўся паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сьцяпанавай, раней асуджанай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Віцебскі актывіст КХП БНФ, які некалькі гадоў займаецца ўшанаваньнем памяці ахвяраў сталінізму, быў аштрафаваны паводле артыкулу 23.43 КаАП («Парушэньне заканадаўства аб пахаваньні»). Але абласны суд адмяніў пастанову суду Віцебскага раёну.
Цяперашняя скарга зьвязаная з тым, што суды не задаволілі ранейшыя наглядныя скаргі, зьвязаныя з Купапатамі і імёнамі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У Віцебскім абласным судзе мае завяршыцца паўторны разгляд справы, распачатай супраць жыхаркі Санкт-Пецярбургу паводле артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці).
Расейскі сайт Regnum, аўтараў якога судзяць у Менску за распальваньне нацыянальнай варожасьці, выдаў увечары 24 студзеня «ноту пратэсту» амбасадару Расеі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву.
Больш за сто жанчын абвінавацілі 54-гадовага Насара ў сэксуальным гвалце і дамаганьнях. Некаторыя зь іх — алімпійскія чэмпіёнкі розных гадоў, але большасьць ахвяр — звычайныя пацыенткі доктара. У судзе 144 жанчыны выступілі сьведкамі.
Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць паводле 1-й часткі артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу — распальваньне ў складзе групы варожасьці паводле нацыянальнай прыналежнасьці.
У судовых спрэчках на працэсе над аўтарамі пракрамлёўскага агенцтва «Рэгнум» выступіла абаронца Юрыя Паўлаўца Крысьціна Марчук.
23 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе працягваюцца судовыя спрэчкі на працэсе над аўтарамі пракрамлёўскага сайту агенцтва Regnum.
Абвінавачаны сьцьвярджае, што гэта быў няшчасны выпадак. Яго ўзялі пад варту проста ў залі суду.
Такое пакараньне не зьвязанае з пазбаўленьнем волі, калі асуджаны не парушыць рэжым. Крымінальны артыкул за распальваньне нацыянальнай варожасьці прадугледжвае да 12 год пазбаўленьня волі.
19 студзеня суд Маладэчанскага раёну пастанавіў спагнаць з гаспадаркі «Хоўхлава» 35 тысяч рублёў і зь сярэдняй школы № 11 — 15 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды на карысьць бацькоў 13-гадовай Вікторыі Папчэні, якая загінула 29 верасьня 2016 году пад коламі грузавіка на бульбяным полі.
Хадайніцтва было заяўленае па завяршэньні допытаў трох беларускіх дзяржаўных экспэртаў, якія далі заключэньне аб прыкметах распальваньня варожасьці ў публікацыях.
Сьветлагорскі раённы суд 18 студзеня пакараў двух гомельскіх журналістаў-фрылансэраў за рэпартаж зь вёскі Якімава Слабада, паказаны на Белсаце.
У Асьвенціме асудзілі ўдзельнікаў мастацкага пэрформансу каля брамы нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру.
Загрузіць яшчэ