Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вугоршчыне распачатае сьледзтва аб махлярстве зяця прэм'ер-міністра


Будапэшт. Дэманстранты заклікаюць не галасаваць за партыю Віктара Орбана
Будапэшт. Дэманстранты заклікаюць не галасаваць за партыю Віктара Орбана

У Вугоршчыне пракуратура пачала расьсьледаваньне аб махлярстве пры атрыманьні фінансаваньня праектаў ад Эўразьвязу кампаніяй, якую раней кантраляваў Іштван Ціборч – зяць прэмʼер-міністра Віктара Орбана.

У мінулым месяцы эўрапейская структура па барацьбе з махлярствам (OLAF) абвясьціла пра расьсьледаваньне ў дачыненьні да 35 праектаў вулічнага асьвятленьня ў Вугоршчыне. Быў прадстаўлены даклад Эўрапейскай камісіі і яе судовыя рэкамэндацыі пракурорам. Штогод Вугоршчына атрымлівае трыльёны эўра для падтрымкі эканамічнага росту.

ЭЗ рыхтуецца да жорсткіх перамоваў з Будапэштам па наступным сямігадовым пляне фінансаваньня. Некаторыя дзяржавы – члены Эўразьвязу заклікаюць да скарачэньня фінансаваньня вугорскіх праектаў.

Кіруючая партыя ФІДЭС Віктара Орбана, якая знаходзіцца ва ўладзе ад 2010 году, паводле прагнозаў, будзе зноў пераабраная на наступных парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць 8 красавіка.

У Будапэшце зноў прайшоў шматтысячны марш пратэсту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG