Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будапэшце зноў прайшоў шматтысячны марш пратэсту


У Будапэшце тысячы чалавек узялі ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць палітыкі кіроўнай нацыяналістычнай партыі «Фідэс».

Гэта ўжо ня першая дэманстрацыя супраць плянаў ураду закрыць Цэнтральнаэўрапейскі унівэрсытэт, а таксама ўскладніць працу грамадзкіх арганізацыяў, якія дапамагаюць уцекачам.

Каля чатырох тысячаў чалавек са сьцягамі Вугоршчыны і Эўразьвязу перайшлі праз Дунай па мосьце Свабоды. Да моманту, калі пратэстоўцы дайшлі да будынка парлямэнту, натоўп вырас прыкладна да 10 тысячаў чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Рэгулярныя дэманстрацыі супраць палітыкі кіроўнай партыі доўжацца ўжо шэсьць тыдняў.

У красавіку прэзыдэнт Вугоршчыны падпісаў закон, які рэгулюе замежнае фінансаваньне нацыянальных унівэрсытэтаў. Закон кардынальна ўскладняе існаваньне ў Вугоршчыне ўнівэрсытэтаў, зарэгістраваных па-за межамі ЭЗ. Закон выклікаў масавыя акцыі пратэсту.

Канстытуцыйны суд Вугоршчыны неўзабаве павінен разгледзець законапраект, паводле якога Цэнтральнаэўрапейскі унівэрсытэт фактычна павінен будзе спыніць сваю працу ў Вугоршчыне.

У пятніцу прэм'ер-міністар Віктар Орбан заявіў, што адменіць любы закон, які суд прызнае неканстытуцыйным.

Цэнтральнаэўрапейскі унівэрсытэт заснаваны Джорджам Сорасам у 1991 годзе. Ён уваходзіць у лік вядучых унівэрсытэтаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG