Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя дапыталі 200 сяброў прафсаюзу РЭП у справе аб нявыплаце падаткаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Крымінальную справу аб нявыплаце падаткаў, заведзеную на кіраўніцтва прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у жніўні мінулага году, чарговы раз падоўжылі, а сьледчую групу абнавілі.

Другі тыдзень сьледчыя апытваць шараговых сяброў прафсаюзу РЭП у розных рэгіёнах краіны, расказаў карэспандэнту бухгальтар незалежнага прафсаюзу РЭП Свабоды Ігар Комлік.

Ігар Комлік, архіўнае фота
Ігар Комлік, архіўнае фота

«Апошнія 2 тыдні пачалі апытваць сяброў нашага прафсаюзу, — згадвае Комлік. — У Смалявічах, у іншых месцах, ужо дапыталі каля 200 чалавек, паводле маіх прыблізных падлікаў. Пытаюцца ў людзей, ці ўваходзяць яны ў РЭП, ці давалі ім якія-небудзь грошы. Гэта адбываецца ў межах нашай крымінальнай справы, таму мы вырашылі, што яна зноў падоўжаная, хоць нас ніхто не інфармаваў».

Крымінальную справу незалежнага прафсаюзу зноў працягнуць, — Фядыніч

Кіраўніка парфсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і прафсаюзнага бухгальтара Ігара Комліка затрымалі 2 жніўня 2017 году, на іх была заведзеная крымінальная справы аб нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. У той жа дзень пасьля ператрусаў у офісах РЭП кіраўніка прафсаюзу Генадзя Фядыніча вызвалілі, а бухгальтар Ігар Комлік заставаўся пад вартай да пачатку кастрычніка. Перад вызваленьнем з-пад варты 2 кастрычніка ў яго таксама ўзялі падпіску пра нявыезд, а справу працягнулі яшчэ на 3 месяцы.

Комлік паведаміў, што цяпер сьледчая група зьмянілася.

«Да пачатку студзеня даволі актыўна выклікалі на розныя сьледчыя дзеяньні ледзь ня кожны тыдзень, апошні раз недзе 6-7 студзеня, а з таго часу — цішыня, мяне не выклікаюць», — распавёў Комлік.

Ён не прызнае віны ў нявыплаце падаткаў, а тое, што справу так доўга не закрываюць, зьвязвае з трывалым ціскам на іх прафсаюзную арганізацыю.

«Нас з 2004 году душаць, цяпер новая хваля, бо зноў баяцца масавых пратэстаў працоўных. Ім выгадна трымаць нас на кручку. Быў час, што нібыта спынілі ціск, калі за РЭП заступіліся міжнародныя арганізацыі прафсаюзаў і дайшло да санкцый, а цяпер паўтараецца. Калі трымалі за кратамі, дык казалі што вінаваты, але нічога не знайшлі і вызвалілі, дык цяпер спрабуюць шукаць ва ўсіх кірунках, каб хоць нешта нам выставіць», — пракамэнтаваў зьвесткі пра дзейнасьць новай сьледчай групы Комлік.

У Сьледчым камітэце, дзе вядуць справу лідэраў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, зьвестак пра падаўжэньне справы пакуль не пракамэнтавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG