Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэцкага журналіста, які абараняў людзей ад карупцыі, вызвалілі пасьля 9 гадоў турмы


Дылмурод Саідаў

Незалежнага журналіста і праваабаронцу Дыльмурода Саідава вызвалілі з турмы празь дзевяць гадоў пасьля вынясеньня прысуду. Ён пісаў артыкулы пра карупцыю і абараняў фэрмэраў Самаркандзкай вобласьці Ўзбэкістану. Яго абвінавачвалі ў махлярстве.

Саідаў быў чальцом праваабарончай арганізацыі «Эзгулік». У 2009 годзе ён напісаў аб незаконнай канфіскацыі зямлі ў фэрмэраў і падрыхтаваў для іх скаргі ў органы дзяржаўнай улады. Пасьля гэтага супраць яго завялі справу аб вымагальніцтве і падробцы дакумэнтаў. Журналіста асудзілі на 12 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Вызвалілі з калёніі Саідава на падставе рашэньня раённага суду.

У лютым мінулага году Саідава не сталі вызваляць па амністыі, абвешчанай да 24-й гадавіны Канстытуцыі Ўзбэкістану, — адмысловая камісія, разгледзеўшы яго справу, не дала яму станоўчую характарыстыку.

У 2009 годзе, пасьля асуджэньня Саідава, у аўтакатастрофе загінулі яго 34-гадовая жонка Барні Джуманава і пяцігадовая дачка Рухшана, а ў 2014 годзе памерла яго састарэлая маці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG