Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтарам Regnum абвяшчаюць вырак. ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum, архіўнае фота

У Менскім гарадзкім судзе 2 лютага выносяць прысуд у працэсе па справе аўтараў пракрамлёўскага агенцтва Regnum, якіх судзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў складзе групы: выкладчык БДУІР Юры Паўлавец, былы школьны вартаўнік зь Берасьця Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая экономика» Сяргей Шыптэнка.

Пракурор у судовых спрэчках прасіў для падсудных за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай 3 гады, а абарона патрабавала апраўданьня. Самі асуджаныя не прызналі сваёй віны, у апошнім слове называлі працэс палітычным і пасьля суду заявілі, што будуць абскарджваць вырак.

Абвінавачаньні Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці падчас працэсу былі зь іх зьнятыя. Пры гэтым Юры Паўлавец на судзе прызнаў, што атрымліваў грошы за свае артыкулы ў амбасадзе Расеі ў Беларусі.

За кратамі аўтары Regnum правялі амаль 14 месяцаў, якія суд ім залічыў як адбытыя. Падчас сьледзтва і суду аўтараў Regnum трымалі ў Менскім сьледчым ізалятары №1, што на вуліцы Валадарскага.

За што судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Цытаты з артыкулаў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG