Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд «аб’ектыўна разгледзіць» скаргу японца, які ляцеў празь Беларусь і сеў у калёнію


Belarus - Japanese artist Daichi Yoshida. Undated

Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч ведае пра справу асуджанага ў Беларусі японца Даічы Ёшыда. Пра гэта ён паведаміў 31 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды.

Японскі мастак, які транзытам ляцеў празь менскі аэрапорт, адбывае пакараньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за незаконны перавоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Паводле Віктара Калінковіча, асуджаны японец добра ведаў, што вязе ў багажы дэталі зброі.

«Калі я б узяў у сябра паляўнічыя патроны і паехаў зь імі ў Турцыю, дык што са мной было б?» — дадаў Калінковіч, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды падчас афіцыйнай прэсавай канфэрэнцыі 31 студзеня.

Ён дадаў, што скарга японца ў Вярхоўны суд будзе «аб’ектыўна разгледжаная».

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, грамадзянін Японіі Даічы Ёшыда асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня паводле ч. 2 арт. 295 і ч. 1 арт. 333-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Ён знаходзіцца ў Віцебскай калёніі ўзмоцненага рэжыму № 3.

У матэрыялах сьледзтва гаворыцца, што ў багажы грамадзяніна Японіі знайшлі 10 замкоў і 4 ствольныя каробкі да вінтовак Мосіна розных гадоў.

На гісторыю японскага мастака зьвярнуў увагу «француз з патронам» Жалян Віё.

Даічы Ёшыда — японскі мастак, які малюе ў стылі манга. У 2016 годзе ён быў запрошаны на фэстываль манга ў Адэсу. У Кіеве набыў у антыкварнай краме розныя часткі зброі да 1945 году выпуску.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіё з транзытнымі перасадкамі ў аэрапортах Менск і Абу-Дабі. Ён сьцьвярджае, што служба бясьпекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусьцілі яго на рэйс. У Менску Даічы Ёшыда быў затрыманы, а ў красавіку 2017-га асуджаны на 4 гады 6 месяцаў зьняволеньня за незаконны перавоз і перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі.

Даічы Ёшыда неаднаразова спрабаваў абскардзіць прысуд, настойваючы на сваёй невінаватасьці.

Кастуць, мяркую ў тэкст асобнага матэрыялу пра японца трэба дадаць радок пра тое, што ягоная "Скаргаў Вярхўны суд будзе разгледжаная аб'ектыўна". Усё ж калі гэта згадваецца ў загалоўку, але няма ў самім тэксце, дык неяк дзіўна выглядае, нібыта згубілі нешта важнае. Прапаную паміж гэтымі сказамі: Паводле Віктара Калінковіча, асуджаны японец добра ведаў, што вязе ў багажы дэталі зброі.

«Калі я б узяў у сябра паляўнічыя патроны і паехаў зь імі ў Турцыю, дык што са мной было б?» — дадаў Калінковіч, адказваючы на пытаньне карэспандэнта Свабоды падчас афіцыйнай прэсавай канфэрэнцыі 31 студзеня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG