Прэсьненскі раённы суд у Маскве асудзіў былога губэрнатара Кіраўскай вобласьці Мікіту Бялых на 8 гадоў калёніі строгага рэжыму.
Справа аб забойстве ў 2009 годзе жыхаркі Магілёўскай вобласьці накіраваная ў Вярхоўны суд.
30-гадоваму менчуку, які выкінуў сабаку зь пятага паверха жылога дома па вуліцы Ясеніна, прысудзілі тры месяцы арышту.
Усё кіраўніцтва Фэдэрацыі спартовай гімнастыкі ЗША пайшло ў адстаўку ў выніку скандалу з доктарам-пэдафілам Лары Насарам, над якім зараз працягваецца судовы працэс.
Судзьдзя Вячаслаў Елісеенка пастанавіў аштрафаваць Зьмітра Лупача на 980 рублёў за стварэньне сюжэту «Найлепшы аграгарадок Беларусі развальваецца», паказанага на «Белсаце».
Судовую статыстыку, якая сьведчыць пра тэндэнцыі са злачыннасьцю цягам 2017 году, прывёў журналістам першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч на прэсавай канфэрэнцыі.
Першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч ведае пра справу японца Даічы Ёшыда.
Сёмым сьмяротнікам, які чакае выкананьня прысуду ў беларускай вязьніцы на Валадарскага, ёсьць 30-гадовы Віктар Лётаў, асуджаны да сьмерці за трэцяе забойства.
Ураджэнец Сьветлагорску 1994 году нараджэньня асуджаны Заводзкім судом Менску на дзевяць гадоў пазбаўленьня волі па справе аб махлярстве ў Skype.
Сваякі ахвяр MH17 выйгралі судовы працэс у Злучаных Штатах, які дае ім права на сотні мільёнаў даляраў кампэнсацыі, паведамляе галяндзкая тэлевізійная праграма Zembla на падставе судовых дакумэнтаў.
Аднак ня выключана, што гэта няпоўная статыстыка.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў сьледчым ізалятары № 1 Менску знаходзяцца ня шэсьць, а сем асобаў, асуджаных да сьмяротнага пакараньня.
Рада міністраў Нідэрляндаў ўзгадніла законапраект, паводле якога маюць судзіць падазраваных у крушэньні самалёта «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній у ліпені 2014 гады пад Данецкам.
Апэляцыйны суд Кіева адправіў былога губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі пад хатні арышт ў начны час сутак. Яму будзе забаронена пакідаць дом з 10 гадзін вечара да 7 гадзін раніцы.
Пракуратура Кіева падазрае начальніка сэктара крымінальнай паліцыі Галасееўскага раёна ўкраінскай сталіцы ў фабрыкацыі справы супраць бізнэсоўца, ураджэнца Беларусі, цяпер грамадзяніна Ўкраіны Цімафея Кахновіча.
Іваноў знаходзіўся ў Віцебскім СІЗА з 11 кастрычніка 2017 году. Падчас судовага працэсу актывіст распавёў пра неаднаразовыя факты зьбіваньня і іншых гвалтоўных дзеяньняў з боку супрацоўнікаў СІЗА.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве, яшчэ два месяцы будзе праходзіць лячэньне ў псыхіятрычнай бальніцы.
У Віцебскім абласным судзе завяршыўся паўторны разгляд крымінальнай справы Вольгі Сьцяпанавай, раней асуджанай за сьмерць дзіцяці падчас хатніх родаў. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
Віцебскі актывіст КХП БНФ, які некалькі гадоў займаецца ўшанаваньнем памяці ахвяраў сталінізму, быў аштрафаваны паводле артыкулу 23.43 КаАП («Парушэньне заканадаўства аб пахаваньні»). Але абласны суд адмяніў пастанову суду Віцебскага раёну.
Цяперашняя скарга зьвязаная з тым, што суды не задаволілі ранейшыя наглядныя скаргі, зьвязаныя з Купапатамі і імёнамі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
У Віцебскім абласным судзе мае завяршыцца паўторны разгляд справы, распачатай супраць жыхаркі Санкт-Пецярбургу паводле артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці).
Расейскі сайт Regnum, аўтараў якога судзяць у Менску за распальваньне нацыянальнай варожасьці, выдаў увечары 24 студзеня «ноту пратэсту» амбасадару Расеі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву.
Больш за сто жанчын абвінавацілі 54-гадовага Насара ў сэксуальным гвалце і дамаганьнях. Некаторыя зь іх — алімпійскія чэмпіёнкі розных гадоў, але большасьць ахвяр — звычайныя пацыенткі доктара. У судзе 144 жанчыны выступілі сьведкамі.
Юрыя Паўлаўца, Дзьмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць паводле 1-й часткі артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу — распальваньне ў складзе групы варожасьці паводле нацыянальнай прыналежнасьці.
У судовых спрэчках на працэсе над аўтарамі пракрамлёўскага агенцтва «Рэгнум» выступіла абаронца Юрыя Паўлаўца Крысьціна Марчук.
23 студзеня ў Менскім гарадзкім судзе працягваюцца судовыя спрэчкі на працэсе над аўтарамі пракрамлёўскага сайту агенцтва Regnum.
Абвінавачаны сьцьвярджае, што гэта быў няшчасны выпадак. Яго ўзялі пад варту проста ў залі суду.
Такое пакараньне не зьвязанае з пазбаўленьнем волі, калі асуджаны не парушыць рэжым. Крымінальны артыкул за распальваньне нацыянальнай варожасьці прадугледжвае да 12 год пазбаўленьня волі.
19 студзеня суд Маладэчанскага раёну пастанавіў спагнаць з гаспадаркі «Хоўхлава» 35 тысяч рублёў і зь сярэдняй школы № 11 — 15 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды на карысьць бацькоў 13-гадовай Вікторыі Папчэні, якая загінула 29 верасьня 2016 году пад коламі грузавіка на бульбяным полі.
Хадайніцтва было заяўленае па завяршэньні допытаў трох беларускіх дзяржаўных экспэртаў, якія далі заключэньне аб прыкметах распальваньня варожасьці ў публікацыях.
Сьветлагорскі раённы суд 18 студзеня пакараў двух гомельскіх журналістаў-фрылансэраў за рэпартаж зь вёскі Якімава Слабада, паказаны на Белсаце.
У Асьвенціме асудзілі ўдзельнікаў мастацкага пэрформансу каля брамы нацысцкага канцэнтрацыйнага лягеру.
У польскім Асьвенціме асудзілі групу людзей, якія летась у сакавіку правялі пэрформанс на тэрыторыі музэю Аўшвіц-Біркенаў. Сярод асуджаных некалькі беларусаў.
Паўтара года зьняволеньня, штраф 2000 злотых і забарона мець жывёл на 10 год — такі вырак атрымаў удзельнік пэрформансу каля Асьвенціму Адам Бяляцкі.
17 студзеня раённы суд польскага гораду Асьвенцім агучыў прысуд удзельнікам пэрформансу каля музэю Аўшвіц-Біркенаў. У Асьвенціме знаходзяцца журналісты Радыё Свабода Алесь Пілецкі і Ўладзь Грыдзін.
Пракуратура Кіева закрыла крымінальную справу, адкрытую паводле падазрэньня ў незаконным захоўваньні зброі і боепрыпасаў супраць былога беларускага бізнэсоўца, цяпер грамадзяніна Ўкраіны Цімафея Кахновіча.
Калегія Магілёўскага абласнога суду палічыла абгрунтаваным накладаньне на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага спагнаньня за ягоную адмову пераходзіць у атрад, дзе, як сьцьвярджае асуджаны, існуе небясьпека яго жыцьцю і здароўю.
17 студзеня ў раённым судзе польскага гораду Асьвенцім будзе абвешчаны прысуд удзельнікам пэрформансу каля музэю Аўшвіц-Біркенаў. У Асьвенціме знаходзяцца журналісты Радыё Свабода Алесь Пілецкі і Ўладзь Грыдзін.
Вярхоўны суд разгледзеў скаргу Аляксандра Чахольскага, што ў судзе Фрунзенскага раёну Менску 12 ліпеня 2017 году было парушана ягонае права на карыстаньне роднай мовай у ходзе разгляду справы.
Разгляд гучнай крымінальнай справы Андрэя Рабешкі ў Гомельскім абласным судзе пачаўся з заявы абвінавачанага, што старшынюючы на працэсе Іван Котаў зацікаўлены ў вынясеньні жорсткага прысуду.
Раней паведамлялася, што гэтая арганізацыя дзейнічае і ў Беларусі.
Сьледчы камітэт паведаміў пра заканчэньне расьсьледаваньня справы менчука Сьвятаслава Барановіча, які абвінавачааецца ва ўжываньні гвалту да супрацоўніка праваахоўных органаў падчас акцыі «Марш недармаедаў», што прайшла ў Менску 15 сакавіка мінулага году.
Суд Ленінскага раёну Горадні прысудзіў жанчыне 3,5 гады абмежаваньня волі за тое, што яна распаўсюджвала ў сацсетках відэаролікі, якія прапагандуюць гвалт, фашызм і распальваюць нацыянальную варожасьць.
Паводле дакумэнтаў, гаворка пра ганарары за матэрыялы на сайт «Разам з Расеяй», які дзейнічаў пад патранатам амбасады РФ у Беларусі.
12 студзеня суд Барысаўскага раёну прызнаў шэраг канфіскаваных інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі.
Абаронца Андрэя Бяляўскага адвакат Вадзім Мушынскі падтрымлівае меркаваньне свайго падабароннага аб неабходнасьці абскарджваць прысуд, які вынесла судзьдзя Марына Запасьнік.
Адзін зь фігурантаў справы «Белага легіёну» Андрэй Бяляўскі лічыць рашэньне суду ў дачыненьні яго «перадузятым».
Ярэмчанскі гарадзкі суд Івана-Франкоўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі за выкарыстаньне георгіеўскай стужкі на аўтамабілі.
Улады Нью-Ёрку падалі ў суд на некалькі буйных нафтавых карпарацый, каб атрымаць кампэнсацыю за намаганьні па абароне гораду ад наступстваў глябальнага пацяпленьня.
Гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову будуць судзіць за онлайн-трансьляцыі сходаў жыхароў вёскі Якімава Слабада пад Сьветлагорскам, якія яна вяла ў «Фэйсбуку», паведамляе БелаПАН.
Загрузіць яшчэ