Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правабаронца Левінаў падаў у суд на Мінінфарм за блякаваньне charter97.org


Павал Левінаў, архіўнае фота

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў у сваёй скарзе ў суд Цэнтральнага раёну Менску зазначае, што блякаваньне інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманьне інфармацыі і зьяўляецца недапушчальным абмежаваньнем свабоды думкі і яе выказваньня, супярэчыць палажэньням Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох ды Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Павал Левінаў піша, што рашэньне пра абмежаваньне доступу да сайту прынята нібыта таму, што «Хартыя» разьмясьціла нейкую інфармацыю, распаўсюд якой забаронены артыкулам 38 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Аднак міністэрства нідзе не патлумачыла, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блякаваньня, і не спаслалася на судовыя рашэньні або пастановы іншых органаў наконт абмежаваньня доступу да рэсурсу.

Павал Левінаў піша, што ён зьяўляецца сталым чытачом сайту charter97.org, і разьлічвае на абарону сваіх інтарэсаў судом Цэнтральнага раёну Менску, нагадваючы, што «артыкул 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе кожнай асобе абарону ягоных правоў кампэтэнтным і незалежным судом».

7 прычынаў, чаму немагчыма цалкам заблякаваць «Хартыю» і «Партызан»

У дасланай у суд скарзе ён просіць прызнаць, што рашэньне Міністэрства інфармацыі парушае ягоныя правы і патрабуе адмяніць гэтае рашэньне. А таксама прад’явіць зьвесткі пра падставы для рашэньня блякаваць інфармацыйны рэсурс.

Блякаваньне сайту «Хартыі», які адзначае сёлета сваё 20-годзьдзе, асудзілі шматлікія міжнародныя арганізацыі, журналісты, палітыкі і праваабаронцы ва ўсім сьвеце.

24 студзеня Міністэрства інфармацыі без папярэдняга паведамленьня выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт Charter97.org. Паводле галоўнай рэдактаркі «Хартыі» Натальлі Радзінай, ніякіх канкрэтных прычын такога рашэньня Міністэрства не прадставіла.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG