Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адбываецца канчатковая зачыстка свабоды слова ў Беларусі». Натальля Радзіна пра блякаваньне сайту «Хартыя-97»


Натальля Радзіна
Натальля Радзіна

Рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды сказала, што сайт заблякаваны рашэньнем Міністэрства інфармацыі Беларусі.

«Да гэтага мае дачыненьне рэжым Лукашэнкі. Гэтую інфармацыю ўжо пацьвердзіў незалежным СМІ намесьнік міністра інфармацыі Беларусі. Пра гэта пішуць дзяржаўныя мэдыя. У тым ліку „СБ. Беларусь сегодня“ піша, што наш сайт быў заблякаваны распараджэньнем Міністэрства інфармацыі Беларусі. Таму відавочна, што адбываецца канчатковая зачыстка свабоды слова ў Беларусі, бо зьнішчаецца самы папулярны, незалежны, апазыцыйны сайт».

Натальля Радзіна сказала, што сайт «Хартыя-97» сутыкаўся з рэпрэсіямі цягам 20 гадоў сваёй працы.

«У гэтай сытуацыі мы будзем змагацца, мы будзем абараняць „Хартыю“. Мы будзем падключаць усе мэханізмы для абароны сайту, уключаючы міжнародныя. Будзем зьвяртацца да нашых партнэраў за мяжой, да праваабаронцаў і палітыкаў, каб яны заклікалі ўлады сваіх краін аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі за зьнішчэньне свабоды слова».

Натальля Радзіна заклікала сваіх калегаў да салідарнасьці. Таксама прапанавала разьмяшчаць інфармацыю пра тое, як чытачы могуць тэхнічна абысьці блякаваньне сайту.

Улады баяцца вясны

На думку Натальлі Радзінай, прычыны блякаваньня «Хартыі-97» ў тым, што ўлады баяцца паўтарэньня пратэстаў, якія былі вясной 2017 году.

«Улады баяцца вясны. Давайце згадаем, што было мінулай вясной. Сытуацыя ў эканоміцы не палепшылася, абурэньне людзей нарастае. У краіне адбываецца татальнае зьбядненьне, жыцьцё становіцца ўсё больш складаным. Улады баяцца паўтору вясны 2017 году. Відаць, яны нават баяцца сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР. Таксама і мы пісалі, што гэтую дату трэба сьвяткаваць разам, у тым ліку разам з уладамі. І вось мы атрымалі такі адказ з боку рэжыму. Таму найперш гэта страх, слабасьць самога рэжыму. Бо такія нелягічныя крокі, блякаваньне незалежных сайтаў — гэта проста самагубства для рэжыму. Бо гэта адбываецца ў сытуацыі, калі рэжым мае вострую патрэбу ў грашах, калі прымаецца дэкрэт пра разьвіцьцё лічбавай эканомікі».

Радзіна: У беларускіх незалежных мэдыях ёсьць вялікая самацэнзура, якой няма на «Хартыі»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG