Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі доступ да «Хартыі-97»


Тытульная старонка сайту «Хартыя-97», заблякаванага ў Беларусі

У Беларусі абмежаваны доступ да сайту «Хартыя-97» (charter97.org). Па дадзеных TUT.BY, правайдэры заблякавалі сайт пасьля рашэньня Міністэрства інфармацыі.

24 студзеня сайт «Хартыя-97» нібыта ўнесены ў сьпіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі. Блякаваньне тычыцца трох дамэнных імёнаў: charter97.org, charter97.eu і charter97.info.

На сайце Мінінфармацыі ніякіх абвестак пра блякаваньне доступу да «Хартыі-97» няма.

Пры спробе зайсьці на сайт у некаторых карыстальнікаў зьяўляецца наступны надпіс:

«Калі вы бачыце гэтае паведамленьне, значыць, адрас, на які вы спрабавалі трапіць, знаходзіцца ў сьпісах абмежаванага доступу паводле ўказу прэзыдэнта РБ № 60 ад 1.02.2010, пастановы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце РБ № 4/11 ад 29.06.2010, дэкрэту прэзыдэнта РБ № 6 ад 28.12.2014 і пастановы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце РБ і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі № 6/8 ад 19.02.2015».

У іншых карыстальнікаў сайт проста не загружаецца, а браўзэр выдае тэхнічнае паведамленьне пра недасяжнасьць старонкі.

«Чарговы ўдар па свабодзе слова ў Беларусі»

У звароце рэдакцыі «Хартыі-97» адзначаецца, што блякаваньнем сайту «нанесены чарговы ўдар па свабодзе слова ў Беларусі».

«20 гадоў з намі змагаліся ўлады шляхам розных рэпрэсій: ад блякаваньняў да арыштаў і забойстваў журналістаў. Мы будзем абараняць сайт „Хартыі“ ўсімі даступнымі спосабамі, у тым ліку на міжнародным узроўні», — гаворыцца ў звароце.

«Канчатковая зачыстка свабоды слова ў Беларусі». Натальля Радзіна пра блякаваньне «Хартыі-97»

14 лістапада ў Беларусі быў абмежаваны доступ да сайту belaruspartisan.org​. Міністэрства інфармацыі патлумачыла такі крок тым, што на згаданым рэсурсе публікаваліся «забароненыя матэрыялы». Пры гэтым канкрэтныя публікацыі, якія прывялі да блякаваньня доступу, не называліся. Празь некалькі дзён «Беларускі партызан» аднавіў працу ў дамэннай зоне .by.

Беларусафобы, Пракаповіч і Kyky. Як у Беларусі блякавалі сайты

Як падчас акцыяў пратэсту не застацца бяз сувязі і навінаў

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG