Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі заблякавала за год 106 «інфармацыйных рэсурсаў»


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства інфармацыі Беларусі сёлета вынесла 13 пісьмовых папярэджаньняў тром СМІ і сямі інфармацыйным рэсурсам (аднаму — двойчы і аднаму — тройчы). Такія зьвесткі паводле стану на 20 сьнежня даў першы намесьнік міністра інфармацыі Ігар Луцкі на запыт Беларускай асацыяцыі журналістаў. ​

Паводле чыноўніка, найбольшая колькасьць парушэньняў у СМІ сёлета — гэта распаўсюд недакладнай інфармацыі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

За мінулы пэрыяд 2017 году Міністэрства інфармацыі прыняла рашэньне аб абмежаваньні доступу да 106 інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), разьмешчаных у інтэрнэце.

Беларусафобы, Пракаповіч і Kyky. Як у Беларусі блякавалі сайты

У пэрыяд з 1 студзеня па 1 сьнежня 2017 году Рэспубліканская экспэртная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасьці (адсутнасьці) у ёй прыкмет праяваў экстрэмізму 320 разоў знаходзіла прыкметы экстрэмізму ў тых ці іншых матэрыялах.

«Уладальнікі інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), разьмешчаных у глябальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, абавязаныя не дапускаць выкарыстаньня гэтых інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак) для распаўсюджваньня інфармацыі, зьмест якой супярэчыць патрабаваньням заканадаўства», — гаворыцца ў адказе Міністэрства інфармацыі прэс-сакратару БАЖ Барысу Гарэцкаму.

Як змагаюцца са свабодай інтэрнэту і як сацсеткі выкарыстоўваюць супраць дэмакратыі: даклад Freedom House

14 лістапада Міністэрства інфармацыі заблякавала доступ да папулярнага незалежнага сайта «Беларускі партызан» на той падставе, што на згаданым рэсурсе публікаваліся «забароненыя матэрыялы». Пры гэтым канкрэтныя публікацыі, якія прывялі да блякаваньня доступу, не называліся. Праз два дні сайт аднавіў працу ў дамэннай зоне .by

123 парушэньні правоў, 94 затрыманьні, міліцэйскі гвалт. У АБСЭ расказалі пра «свабоду слова» ў Беларусі

XS
SM
MD
LG