Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі ўдакладніла, чаму заблякавала сайт «Хартыі»


Міністэрства інфармацыі ўвечары 25 студзеня ўдакладніла на сваім сайце, чаму быўл закрыты доступ да сайту «Хартыі-97» ў Беларусі.

Прычыны, як вынікае з тэксту паведамленьня, наступныя:

  • публікацыі з інфармацыяй, распаўсюд якой можа нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь
  • артыкулы з пазначэньнем даты і месца правядзеньня масавага мерапрыемства, дазвол на якое на момант разьмяшчэньня публікацыі атрыманы ня быў
  • распаўсюд інфармацыі з рэсурсу, які рашэньнем суду прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам і ўнесены ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Канкрэтныя публікацыі, артыкулы і назву рэсурсу міністэрства не паведаміла.

Сайт charter97.org быў заблякаваны ў Беларусі 24 студзеня.

«Адбываецца канчатковая зачыстка свабоды слова ў Беларусі». Натальля Радзіна пра блякаваньне сайту «Хартыя-97»

У сьнежні 2017 году са спасылкай на тую ж «забароненую інфармацыю» быў заблякаваны сайт «Беларускі партызан». Але з заблякаванага адрасу belaruspartisan.org сайт неўзабаве «пераехаў» на дамэн belaruspartisan.by, а зь нядаўняга часу зноў стаў адкрывацца на старым дамэне, хоць аб скасаваньні блякаваньня публічна не абвяшчалася.

БАЖ: Мінінфарм робіць усё, каб сапсаваць стасункі з Захадам

Паводле беларускіх законаў, забараняецца доступ ня толькі да заблякаваных сайтаў, але і сродкі доступу да такіх сайтаў. Але ж фактычна забароненая мізэрная доля такіх сродкаў.

Справа ня толькі ў тым, што саміх гэтых сродкаў (VPN, proxy-сэрвэраў і гэтак далей) незьлічоная колькасьць, і ня толькі ў тым, што блякаваньне Tor толькі падвысіла колькасьць ягоных карыстальнікаў, але і ў тым, што некаторыя буйныя кампаніі даюць шляхі абыходу блякаваньняў.

Напрыклад, праз функцыю Opera Turbo ў папулярным браўзэры Opera і яе аналяг у расейскім «Яндэкс.Браўзэры», або праз Google Translate, у якім можна «перакласьці» забаронены адрас і нават прагледзець «неперакладзены» арыгінал.

Беларусафобы, Пракаповіч і Kyky. Як у Беларусі блякавалі сайты

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG