Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ: Мінінфарм робіць усё, каб сапсаваць стасункі з Захадам


Андрэй Бастунец
Андрэй Бастунец

Блякаваньне спачатку «Беларускага партызана», а потым «Хартыі-97» дэманструе, што ўлады ня толькі гатовыя да цэнзуры, але і без асаблівых перажываньняў зьвяртаюцца да яе. Так пракамэнтаваў рашэньне Міністэрства інфармацыі абмежаваць доступ да сайту «Хартыя-97» старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

«„Апладзірую“ Мінінфарму, які робіць усё, каб зруйнаваць высілкі МЗС у наладжваньні дачыненьняў з Захадам і Польшчай у прыватнасьці, — цытуе Андрэя Бастунца сайт БАЖ. — Хоць і да МЗС ёсць пытаньне: ці ня гэтае ведамства адказвае за выкананьне так званага Нацыянальнага пляну ў правах чалавека ў Беларусі? І ці не разглядаць блякаваньне „Хартыі“ разам зь перасьледам журналістаў тэлеканалу „Белсат“ як пасланьне да новага складу польскага МЗС?»

Паводле Андрэя Бастунца, гэта другі запар выпадак блякавання аднаго з самых папулярных беларускіх грамадзка-палітычных рэсурсаў і другі запар прыклад абсалютна непразрыстых дзеяньняў Міністэрства інфармацыі.

Як пісала Свабода, 24 студзеня сайт «Хартыя-97» быў унесены ў сьпіс абмежаванага доступу для пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі. Блякаваньне тычыцца трох дамэнных імёнаў: charter97.org, charter97.eu і charter97.info.

«Адбываецца канчатковая зачыстка свабоды слова ў Беларусі». Натальля Радзіна пра блякаваньне сайту «Хартыя-97»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG