Брытанскі праграміст Маркус Хатчынс, які спыніў распаўсюд віруса-вымагальніка WannaCry, паўстане перад судом у ЗША 14 жніўня. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press.
Гурт «Крамбамбуля» кампэнсаваў судовыя выдаткі сваім прыхільнікам — менчукам Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу.
У Менскім абласным судзе вынесены прысуд 16 фігурантам гучнай справы мытнікаў. Практычна ўсе яны прызнаныя вінаватымі ў даваньні і атрыманьні хабару. Яшчэ ў трох судах сталіцы праходзяць аналягічныя працэсы. На думку экспэртаў, прынамсі палова шараговых мытнікаў сядзе ні за што, бо ўся доказная база трымаецца толькі на словах.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе абвясьцілі прысуды 16 фігурантам гучнай справы ашмянскіх мытнікаў.
Менскі гарадзкі суд у трэці раз адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, які прызнаваў праваабаронцу Алега Воўчака вінаватым у несанкцыянаваным удзеле ў «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.
Суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.
10 базавых велічынь (230 рублёў) — штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы сьцяг.
Івана Лісаўца і Дзьмітрыя Навуменку, якія 5 жніня ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг на канцэрце «Крамбамбулі» падчас фэстывалю «Хмяльноў» у Менску, будуць судзіць.
Летась 29 верасьня падчас школьнага выезду на ўборку бульбы 13-гадовая Вікторыя Папчэня трапіла пад грузавік і загінула. 45-гадовую настаўніцу фізыкі і 33-гадовую настаўніцу замежнай мовы асудзілі на 2 гады так званай «хатняй хіміі» за неналежнае выкананьне абавязкаў.
Эўрапейскі суд у правах чалавека ў Страсбуры забараніў уладам Расеі дэпартаваць ва Ўзбэкістан журналіста «Новай газэты» Худабэрды Нурматава (Алі Фэруза) да вынясеньня рашэньня паводле ягонай скаргі ў гэтым судзе, — заявіў у пятніцу адвакат Кірыл Карацееў, які прадстаўляе інтарэсы журналіста ў Эўрапейскім судзе.
Яе зноў абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».
Аляксандра Логінава асудзілі паводле артыкула 441 Крымінальнага кодэксу Беларусі за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням работнікаў адміністрацыі Ваўкавыскай калёніі. З улікам тэрміну, які ён яшчэ адбывае, тэрмін зьняволеньня агулам складзе 2 гады і 3 месяцы.
Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес пастанову аб пакараньні 10-суткавым адміністрацыйным арыштам каардынатара Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Менскай вобласьці Паўла Пракаповіча.
Адамовіч патрабавала весьці працэс на беларускай мове, але хадайніцтва не задаволілі, а двух людзей, якія заявілі, што не разумеюць расейскай ммовы, вывялі з залі суду.
4 жніўня суд Гомельскага раёну разгледзіць адміністрацыйны пратакол у адносінах да незалежнай журналісткі-фрылянсэркі Ларысы Шчыраковай
Дзяўчыне з Ваўкавыску па выніках разгляду адміністрацыйнай справы аб «парушэньні парадку правядзеньня мітынгаў» вынесьлі папярэджаньне,
Паводле шэрагу СМІ, спэцыяльны пракурор Робэрт Мюлер сфармаваў вялікае журы прысяжных у справе магчымага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе.
У КДК паведамілі, што крымінальная справа распачатая паводле фактаў нявыплаты падаткаў.
3 жніўня ў судзе Першамайскага раёну Менска пачаўся працэс над відэаапэратарам тэлеканалу «Белсат» Аляксандрам Баразенкам. Вёў паседжаньне судзьдзя Дзьмітры Цыкал.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля вынес прысуд у дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу ён прызнаны вінаватым у хуліганстве і аштрафаваны за зьбіцьцё падлетка Вадзіма Шрэмава на 30 базавых велічыняў, што складае 690 рублёў.
Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч і былая рэдактарка прафсаюзнага сайту praca-by.info Натальля Пічужкіна адпушчаныя пасьля допыту.
Мянчук Андрэй Гаўрош, якога параніў міліцыянт у навагоднюю ноч, прызнаны ў судзе вінаватым, але ён ужо на волі. Ці былі правамернымі і законнымі дзеяньні сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва, які выкарыстаў табэльную зброю?
Магілёўскі праваабаронца Аляксандар Буракоў вінаваціць міліцыю ў распальваньні міжнацыянальнай варажнечы.
2 жніўня суд Чыгуначнага раёну Гомлю вынес прысуд у дачыненьні былога начальніка Веткаўскага РАУС падпалкоўніка міліцыі Ўладзіслава Антоненкі. Ён прызнаны вінаватым у хуліганстве і аштрафаваны за зьбіцьцё падлетка Вадзіма Шрэмава на 30 базавых велічыняў, што складае 690 рублёў
У судзе Маскоўскага раёну Менска абвешчаны прысуд 29-гадоваму супрацоўніку заводу «Керамін» Андрэю Гаўрошу, які ў навагоднюю ноч на парозе ўласнай кватэры быў паранены міліцыянтам Русланам Салаўёвым.
У Ваўкавыску зноў пачалі судзіць Аляксандра Логінава, які ўчыніў страляніну ў клюбе, дзе быў сын Лукашэнкі. Яму выставілі новыя абвінавачваньні — у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўнікаў калёніі. Аляксандар Логінаў адбыў у турмах амаль 12 гадоў і меўся выйсьці на волю.
Першамайскі суд Менску 1 жніўня пакараў актывіста Леаніда Кулакова штрафам у 30 базавых велічынь (690 рублёў). Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 7 ліпеня на Кастрычніцкай плошчы.
Прысуд у справе Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт Руслан Салаўёў, абвесьцяць у судзе Маскоўскага раёну Менску 2 жніўня а 10-й гадзіне.
Пасьля двух месяцаў абскарджваньня судовай пастановы на штраф за нібыта гучную лаянку гомельскі рэгіянальны кіраўнік Беларускага незалежнага прафсаюзу РЭП Віктар Казлоў зьвярнуўся ў Вярхоўны суд.
Ягонае прозьвішча стала вядома ў 1998 годзе, калі ў менскім начным клюбе «Макс-шоў» ён параніў зь пісталета хакейнага трэнэра Міхаіла Захарава і ахоўніка клюбу. За гэта Логінаў быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі. Сьведкам таго інцыдэнту стаў старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар, які быў госьцем клюбу.
Прысуд у справе Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч параніў міліцыянт Руслан Салаўёў, абвесьцяць у судзе Маскоўскага раёну Менску 1 жніўня ў 15:30. У сваім апошнім слове ў судзе 31 жніўня Андрэй Гаўрош сказаў коратка: «Я спадзяюся на справядлівы вырак».
Дзяржаўны абвінаваўца, пракурор Алена Крупеніна папрасіла пакараць Андрэя Гаўроша, які быў паранены міліцыянтам Русланам Салаўёвым у навагоднюю ноч, трыма гадамі пазбаўленьня волі.
Вячаслаў Касінераў накіраваў у Цэнтральны суд Менску пазоў аб абароне годнасьці і кампэнсацыі маральнай шкоды.
Суд у Беларусі амаль заўсёды значыць пакараньне, а не апраўданьне: за першае паўгодзьдзе 2017 году ў беларускіх судах асуджаныя 21 326 чалавек, апраўданыя 36 чалавек (0,17%).
Рашэньне праводзіць судовае паседжаньне ў адкрытым ці закрытым рэжыме знаходзіцца выключна у кампэтэнцыі суду, які разглядае справу.
Пецярбурскі дэпутат Максім Рэзьнік арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 12 чэрвеня.
28 ліпеня cуд Цэнтральнага раёну Гомлі, які распачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні групы гомельскіх мытнікаў у хабарніцтве і злоўжываньнях службовымі паўнамоцтвамі, адхіліў хадайніцтвы двух былых супрацоўнікаў Гомельскай мытні на зьмяненьне меры стрыманьня і скасаваньне абвінавачваньня.
У Барысаўскім судзе судзяць двух грамадзянаў Расеі, якіх вінавацяць у вырабе і продажы ў Беларусі псыхатропных наркотыкаў. «Але расейцы будуць потым прасіцца, каб іх накіравалі адбываць пакараньне ў Расею» лічыць праваабаронца Андрэй Бандарэнка з «Плятформы»
У Менску распачаўся гучны працэс у справе навагодняй страляніны ў жылым доме на вуліцы Любімава
Суд Цэнтральнага раёну Гомлі мае 28 ліпеня распачаць разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні арганізаванай групоўкі ў хабарніцтве і пасярэдніцтве ў дачы хабару, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, махлярстве.
Абвінавачаны ў справе так званых «украінскіх дывэрсантаў» Аляксей Стогній прысуджаны да трох з паловай гадоў калёніі.
Судовыя выканаўцы будуць прымушаць Міністэрства ўнутраных справаў выканаць рашэньне суду пра выплату кампэнсацыі сваякам загінулага ў СІЗА-1 Ігара Пцічкіна.
У Маскоўскім судзе Менска судзяць менчука Андрэя Гаўроша, якога ў навагоднюю ноч двойчы параніў міліцыянт Руслан Салаўёў.
«Па завяршэньні падатковай праверкі справа будзе перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд».
Суд Маскоўскага раёну Менску ў траўні не задаволіў пазоў студэнта Крысьціяна Шынкевіча да Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка наконт адлічэньня, якое, як ён мяркуе, адбылося з палітычных прычынаў. 27 ліпеня Шынкевіч судзіцца за права працягнуць навучаньне ў Менскім гарадзкім судзе.
27 ліпеня ў Менску пачнецца працэс над жыхаром сталіцы, які пасьля сутычкі зь міліцыянтам патрапіў у шпіталь з агнястрэльнымі раненьням. Яму пагражае да 5 гадоў зьняволеньня.
Сям’я дыплямата, які зьнік у савецкай турме, мае намер дамагчыся доступу да архіўных запісаў ФСБ, якія раней падаваліся ў няпоўным выглядзе.
Місія дапамогі ўцекачам у Берасьці Human Constanta накіравала ў Эўрапейскі суд правоў чалавека чатыры скаргі на тое, што памежныя службы цягам многіх месяцаў не прапускаюць уцекачоў, якія спрабуюць перасекчы мяжу і папрасіць прыстанішча.
26 ліпеня споўнілася роўна паўгода, як КДБ затрымала бізнэсоўца, заснавальніка групы кампаній «Сармат-СТІ» і вядомага блогера Кныровіча.
За першае паўгодзьдзе 2017 году ў беларускіх судах асуджана 21 326 чалавек, апраўдана 36 чалавек.
Загрузіць яшчэ