Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Настаўніцы, асуджаныя за гібель школьніцы «на бульбе», не абскардзілі прысуд


Асуджаныя настаўніцы Вольга Завадзкая і Ірына Апанасевіч

Прысуд настаўніцам 11-й школы Маладэчна набыў моц, паведамляе БелаПАН.

45-гадовую настаўніцу фізыкі і 33-гадовую настаўніцу замежнай мовы асудзілі на 2 гады так званай «хатняй хіміі» — абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Суд таксама аштрафаваў іх на 100 базавых велічынь (2300 рублёў) і забараніў 2 гады займаць пасады, зьвязаныя з арганізацыяй бясьпекі жыцьця і здароўя непаўналетніх. Настаўніц асудзілі за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў.

Летась 29 верасьня падчас школьнага выезду на ўборку бульбы 13-гадовая Вікторыя Папчэня трапіла пад грузавік і загінула.

22-гадовага кіроўцу Паўла Цыбіна, які ўчыніў наезд, суд прызнаў вінаватым у сьмерці дзяўчынкі і асудзіў на 3 гады абмежавання волі.

Бацькі загінулай прасілі суд прызнаць працоўныя адносіны паміж школьніцай і СВК «Усход-Агра», на полі якога дзеці ўбіралі ўраджай. У гэтым выпадку прадпрыемства можна было б прыцягнуць да адказнасьці за парушэньне аховы працы. Аднак суд адхіліў гэты пазоў. Пракурор раёну падаў пратэст у Менскі абласны суд, але пратэст быў адхілены.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG