Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі судзяць мытнікаў і прадпрымальнікаў


Belarus - Central District Court of Homel, 17Mar2017

Суд Цэнтральнага раёну Гомлі мае 28 ліпеня распачаць разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні арганізаванай групоўкі ў хабарніцтве і пасярэдніцтве ў дачы хабару, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, махлярстве.

Дасьледавалася справа УКДБ па Гомельскай вобласьці.

Паводле вэрсіі сьледзтва, у склад групоўкі ўваходзілі службоўцы Гомельскай мытні і прадстаўнікі некаторых камэрцыйных структураў — усяго каля двух дзесяткаў чалавек. Фігуранты, парушаючы беларускія правілы аўтамабільных перавозак і рашэньне Камісіі Мытнага саюзу аб прымяненьні вэтэрынарна-санітарных правілаў, спрыялі перавозкам садавіны й гародніны, іншых прадуктаў харчаваньня без фітасанітарнага кантролю з Расеі ў Беларусь і ў зваротным напрамку. За гэта атрымлівалі хабары й дзялілі паміж сабою. Падзеі адбываліся два-пяць гадоў таму.

Ад абвінавачаных праз абаронцаў і сваякоў стала вядома, што ня ўсе фігуранты справы прызнаюць сваю віну.

Разгляд крымінальнай справы мае пачацца ў будынку Гомельскага абласнога суду ў другой палове дня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG