Анэстэзіёляг-рэаніматоляг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі асуджаны судом Партызанскага раёну Менску на 8 гадоў пазбаўленьня волі па ч. 3 арт. 167 КК Рэспублікі Беларусь.
У Магілёве на 72 гадзіны затрымалі сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча. Яго вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу.
Сьледчыя Цэнтральнага раёну Менску завяршылі расьсьледаваньне справы хулігана, які агаліў усё ніжэй за пояс у час рэпэтыцыі вайсковага параду 24 чэрвеня.
Былы палітвязень і журналіст Мікалай Дзядок зьвярнуўся ў суд з позвай да рэдакцыі газэты «Советская Белоруссия» аб абароне гонару і годнасьці, а таксама кампэнсацыі маральнай шкоды за заявы наконт яго ў артыкуле Андрэя Мукавозчыка «Анархия, мать...».
Грамадзкага актывіста з Кобрыні Алеся Меха судзілі за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, аднак у судзе ягоная віна даказаная не была і яго не пакаралі.
Пасьля 15 гадоў перасьледаў і катаваньняў жыхар Чачні спрабаваў выехаць у Польшчу і атрымаць статус уцекача. 13 красавіка 2017 году яго затрымалі беларускія памежнікі ў Берасьці. Цяпер яму пагражае прымусовая высылка ў Расею.
Пракуратура ў Нідэрляндах закрыла справу супраць аўтараў парнаграфічнага відэа, зьнятага ў каталіцкай царкве сьвятога Язэпа ў горадзе Цілбург.
15 жніўня суд Калінкавіцкага раёну аштрафаваў двух маладых жыхароў Лельчыцаў на 60 базавых велічыняў (кожнага на 1380 рублёў) на падставе ўказу № 49 «Аб забесьпячэньні парадку пры ажыцьцяўленьні валютных апэрацый» і пастанавіў канфіскаваць у іх па 100 тысяч расейскіх рублёў у даход дзяржавы — за тое, што атрымалі заробак расейскімі банкнотамі.
У судзе Фрунзенскага раёну абвешчаны прысуд кіраўнікам футбольнага клюбу СКВІЧ — Віктару і Паўлу Паўлавым. Іх абвінавачваюць у буйным крадзяжы і злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.
Суд у Бішкеку 16 жніўня абвясьціў прысуд галоўнаму апазыцыянэру Кыргызстану Амурбеку Тэкебаеву: ён атрымаў 8 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці і забарону на тры гады займацца палітычнай дзейнасьцю.
Уладальнік сталічнага таксі «Алмаз» Віктар Пузікаў, якога затрымалі ў чэрвені па падазрэньні ў нясплаце падаткаў і ўтрымліваюць у СІЗА на Валадарскага, пагасіў частку сумы — прыкладна адну траціну, паведаміла крыніца, знаёмая з ходам расьсьледаваньня.
Кобрынскага грамадзкага актывіста Аляксандра Меха сёньня будуць судзіць за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Разгляд справы пачнецца а 15.30 у раённым судзе ў Кобрыні.
Жыцьцё наркамана параўноўваюць зь бегам над прорвай. На кожным кроку можна сарвацца — або ў турму, або ў сьмерць. Ці палохае такая пэрспэктыва саміх наркаманаў? Наколькі стрымлівае іх антынаркатычны дэкрэт? Сваімі думкамі дзеляцца маці падсьледнага ды асуджаны паводле артыкула 328.
Інфармацыйная ўстанова «Нью Платформ інавэйшн» («Плятформа») зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з просьбай адрэагаваць на факты ціску, які, наколькі вядома арганізацыі, аказваюць на палітвязьня Міхаіла Жамчужнага супрацоўнікі адміністрацыі калёніі № 9 у Горках.
Разгляд адміністрацыйнай справы журналіста «Белсату» Станіслава Івашкевіча адбудзецца ў судзе Лідзкага раёну 24 жніўня.
Затрыманага па падазрэньні ў махлярстве расейскага псыхоляга Міхаіла Казлова адпусьцілі зь міліцыі.
Кіраўніцтва БХД атрымала з Генэральнай пракуратуры ліст, у якім паведамляецца, што ведамства прыняло да разгляду зварот ў дачыненьні да аўтараў фільму «Обратная сторона милосердия брата Луиджи», паказанага па БТ сёлета ў ліпені.
Скарга магілёўскага журналіста Ўладзімера Лапцэвіча на вырак Ленінскага суду Магілёва, які аштрафаваў яго на 45 базавых велічыняў (1035 рублёў), не задаволеная.
Машына, якую сфатаграфавалі ў Магілёве з нумарамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі знаходзіцца на штрафстаянцы. Міліцыяй накіраваныя запыты ў кампэтэнтныя органы Ўкраіны дзеля праверкі рэгістрацыі аўтамабіля.
Журналістка Кацярына Андрэева атрымала па пошце два адміністрацыйныя пратаколы з Цэнтральнага РУУС Менску — за стрым з акцыі пратэсту 3 ліпеня і сьвяткаваньне дня дэсантніка 29 ліпеня.
Ад 1 кастрычніка Ашмянская мытня спыніць сваё існаваньне. Зона адказнасьці пяройдзе пад юрысдыкцыю Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Па словах абаронцы, тэнісістка прапанавала аплаціць МакКігу праезд і пражываньне падчас US Open, аднак судзьдзя адмовіў.
Артур Баханькоў, які мае крымінальнае мінулае, 6 гадоў фігураваў у гучнай крымінальнай справе.
Маскоўскі гарадзкі суд у пятніцу адхіліў апэляцыю на рашэньне аб выдаленьні з сайтаў фільма-расьсьледаваньня «Он вам не Димон» пасьля пазову расейскага бізнэсоўца Алішэра Ўсманава.
Грамадзянін Расеі Рэнат Бакіеў быў у пятніцу асуджаны турэцкім судом да шасьці гадоў і трох месяцаў турмы.
Актывісту Партыі БНФ і руху «За свабоду» Аляксандру Аўсеенку прысудзілі 460 рублёў штрафу (20 базавых велічыняў) за ўдзел у акцыі недармаедаў, якая адбылася 26 сакавіка.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад расейскіх уладаў неадкладна вызваліць жыхара Крыму Сервера Караметава.
Пра гэта ён даведаўся ад судовага выканаўцы, які патэлефанаваў Пальчысу 11 жніўня раніцай.
Комліку выставілі абвінавачваньні па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу - «Ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры». Меру стрыманьня пакінулі тую ж: Комлік застаецца пад вартай.
Журналіста Жукоўскага аштрафавалі сёлета ўжо шосты раз. Агульная сума штрафаў «за незаконны выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі» склала 5865 рублёў.
На заключнае паседжаньне суду Гомельскага раёну, што адбылося 9 жніўня ў другой палове дня, журналістка-фрылансэрка Ларыса Шчыракова прыйшла зь вязанкай часныку.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра штраф двум беларусам, якія на музычным фэстывалі падчас выступленьня гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.
Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік па-ранейшаму застаюцца ў статусе падазраваных па крымінальнай справе аб фактах ухіленьня ад сплаты падаткаў у 2011 годзе.
Судзьдзя Дзьмітры Цыкал накіраваў справу Аляксандра Баразенкі на дапрацоўку ў Першамайскае РУУС для выпраўленьня недахопаў і хібаў у пратаколе, які склаў опэрупаўнаважаны Дзьмітры Падрэз.
9 жніўня адновіцца суд над апэратарам «Белсату» Аляксандрам Баразенкам. Відэаапэратара абвінавачваюць паводле артыкулу адміністрацыйнага кодэксу аб парушэньні аўтарскіх правоў пры выкарыстаньні брэнду «Белсат».
Брытанскі праграміст Маркус Хатчынс, які спыніў распаўсюд віруса-вымагальніка WannaCry, паўстане перад судом у ЗША 14 жніўня. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Associated Press.
Гурт «Крамбамбуля» кампэнсаваў судовыя выдаткі сваім прыхільнікам — менчукам Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу.
У Менскім абласным судзе вынесены прысуд 16 фігурантам гучнай справы мытнікаў. Практычна ўсе яны прызнаныя вінаватымі ў даваньні і атрыманьні хабару. Яшчэ ў трох судах сталіцы праходзяць аналягічныя працэсы. На думку экспэртаў, прынамсі палова шараговых мытнікаў сядзе ні за што, бо ўся доказная база трымаецца толькі на словах.
8 жніўня ў Менскім абласным судзе абвясьцілі прысуды 16 фігурантам гучнай справы ашмянскіх мытнікаў.
Менскі гарадзкі суд у трэці раз адмяніў рашэньне суду Фрунзенскага раёну, які прызнаваў праваабаронцу Алега Воўчака вінаватым у несанкцыянаваным удзеле ў «Маршы абураных беларусаў» 17 лютага.
Суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.
10 базавых велічынь (230 рублёў) — штраф Зьмітру Навуменку і Івану Лісаўцу, якія на канцэрце гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы сьцяг.
Івана Лісаўца і Дзьмітрыя Навуменку, якія 5 жніня ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг на канцэрце «Крамбамбулі» падчас фэстывалю «Хмяльноў» у Менску, будуць судзіць.
Летась 29 верасьня падчас школьнага выезду на ўборку бульбы 13-гадовая Вікторыя Папчэня трапіла пад грузавік і загінула. 45-гадовую настаўніцу фізыкі і 33-гадовую настаўніцу замежнай мовы асудзілі на 2 гады так званай «хатняй хіміі» за неналежнае выкананьне абавязкаў.
Эўрапейскі суд у правах чалавека ў Страсбуры забараніў уладам Расеі дэпартаваць ва Ўзбэкістан журналіста «Новай газэты» Худабэрды Нурматава (Алі Фэруза) да вынясеньня рашэньня паводле ягонай скаргі ў гэтым судзе, — заявіў у пятніцу адвакат Кірыл Карацееў, які прадстаўляе інтарэсы журналіста ў Эўрапейскім судзе.
Яе зноў абвінавацілі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканалу «Белсат».
Аляксандра Логінава асудзілі паводле артыкула 441 Крымінальнага кодэксу Беларусі за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням работнікаў адміністрацыі Ваўкавыскай калёніі. З улікам тэрміну, які ён яшчэ адбывае, тэрмін зьняволеньня агулам складзе 2 гады і 3 месяцы.
Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес пастанову аб пакараньні 10-суткавым адміністрацыйным арыштам каардынатара Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў Менскай вобласьці Паўла Пракаповіча.
Адамовіч патрабавала весьці працэс на беларускай мове, але хадайніцтва не задаволілі, а двух людзей, якія заявілі, што не разумеюць расейскай ммовы, вывялі з залі суду.
4 жніўня суд Гомельскага раёну разгледзіць адміністрацыйны пратакол у адносінах да незалежнай журналісткі-фрылянсэркі Ларысы Шчыраковай
Загрузіць яшчэ