Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску аштрафавалі апошняга ўдзельніка сакавіцкай акцыі недармаедаў


Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Пінску, 11 сакавіка 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. «Марш недармаедаў» у Пінску, 11 сакавіка 2017 году

Актывісту Партыі БНФ і руху «За свабоду» Аляксандру Аўсеенку прысудзілі 460 рублёў штрафу (20 базавых велічыняў) за ўдзел у акцыі недармаедаў, якая адбылася 26 сакавіка.

Судзьдзя Андрэй Бычыла прызнаў актывіста вінаватым у парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах.

Падчас паседжаньня Аляксандар Аўсеенка заяўляў адвод судзьдзі на той падставе, што не давярае яму «з прычыны ўдзелу ў ранейшых палітычных працэсах». Аднак судзьдзя хадайніцтва не задаволіў.

Справу Аўсеенкі ў Пінску разглядалі ўжо другі раз пасьля таго, як Берасьцейскі абласны суд адмяніў першапачатковы вырак з прычыны працэсуальных парушэньняў. Першы раз спадару Аўсеенку таксама было прысуджана 460 рублёў штрафу.

Як кажа пінскі праваабаронца Алесь Рамановіч, у судзе Аляксандар Аўсеенка «хадайнічаў, каб выклікалі ў якасьці сьведкі кіраўніка пінскага ГАУС Сарочанку, але судзьдзя адхіліў».

Суд над Аляксандрам Аўсеенкам — апошні за ўдзел у акцыях «недармаедаў», якія адбываліся ў Беларусі гэтай вясной.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG