Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа аб апякунстве над сынам Вікторыі Азаранкі не перададуць у беларускі суд


Вікторыя Азаранка, архіўнае фота

Самая ўганараваная беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, колішняя ракетка №1, можа прапусьціць Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open). Прычынай — суд па апецы над сынам, Леа Аляксандрам.

Як пішуць амэрыканскія СМІ, бацька дзіцяці Білі МакКіг, зь якім Азаранка разышлася сёлета ў ліпені, зьвярнуўся ў суд Лос-Анджэлеса, які пастанавіў: на час разгляду справы аб апякунстве хлопчык ня можа пакідаць горад. Адпаведна, удзел тэнісісткі ў US Open можа азначаць, што яна будзе вымушана адмовіцца ад кантактаў з сынам на час турніру.

Пра тое, што Азаранка можа прапусціць US Open, паведамляецца на старонцы фан-групы тэнісісткі. Паводле яе адвакаткі Лаўры Васэр, спаборніцтвы будуць праходзіць у Нью-Ёрку з 28 жніўня па 10 верасьня, а суд можа зацягнуцца мінімум да кастрычніка.

Па словах абаронцы, тэнісістка прапанавала аплаціць МакКігу праезд і пражываньне падчас US Open, аднак судзьдзя адмовіў. Пры гэтым суд у Лос-Анджэлесе не зьбіраецца перадаваць справу на разгляд у Беларусь, на што да апошняга спадзявалася спартоўка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG