Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах спынілі справу пра здымкі парнаграфічнага роліка ў царкве: у краіне няма закону аб блюзьнерстве


Каталіцкая царква сьвятога Язэпа ў горадзе Цілбург.

Пракуратура ў Нідэрляндах закрыла справу супраць аўтараў парнаграфічнага відэа, зьнятага ў каталіцкай царкве сьвятога Язэпа ў горадзе Цілбург.

Іх дзеяньні не падлягаюць крымінальнаму пакараньню, таму што ў краіне не існуе закону аб блюзьнерстве, цытуе заяву пракурора галяндзкае выданьне NL Times і BBC: «Гэта абразьліва і непаважліва, але не падлягае крымінальнаму пакараньню. Блюзьнерства не караецца, а мовы аб парушэньні межаў прыватнай уласнасьці ня йдзе».

Прадстаўнікі царквы абураныя рашэньнем — паводле прадстаўніка царкоўнай абшчыны, для здымкаў у спавядальні акторам трэба было пералезьці цераз агароджу (г.зн. незаконна пранікнуць унутр), і абмяркоўваюць магчымасьць грамадзянскага пазову.

Відэаролік паказалі ў студзені 2017 году на тэлеканале галяндзкай порназоркі Кім Холанд. Пазьней ён быў выдалены, а Холанд выбачылася за яго зьяўленьне ў эфіры

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG