Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ашмянскую мытню спачатку аптымізуюць, а потым ліквідуюць


Пачатак суду над былымі кіраўнікамі Ашмянскай мытні, 5 сьнежня 2016 году
Пачатак суду над былымі кіраўнікамі Ашмянскай мытні, 5 сьнежня 2016 году

Ад 1 кастрычніка Ашмянская мытня спыніць сваё існаваньне, паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Юры Сянько. Зона адказнасьці пяройдзе пад юрысдыкцыю Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, перадае БЕЛТА.

Ці зьвязана гэта нейкім чынам з гучнай справай ашмянскіх мытнікаў, якая завершылася ў Менскім абласным судзе, але працягваецца ў раённых судах сталіцы, Сянько не ўдакладніў.

Па словах кіраўніка ведамства, усё падрыхтавана да «перафарматаваньня» працы. Кіроўны пэрсанал будзе пераведзены ў памежныя пункты мытнага афармленьня ды іншыя аддзелы.

«За кошт такой аптымізацыі будзе ўзмоцнена мяжа. Часткова адбудзецца скарачэньне часткі адміністрацыйнага апарату, які выконваў функцыі кіраваньня на ашмянскай напрамку», — растлумачыў Сянько.

Па выніках «аптымізацыі» Дзяржаўны мытні камітэт будзе скарочаны на 20 штатных адзінак, а мытная служба ў цэлым — на 100. Яшчэ блізу паўтысячы супрацоўнікаў перавядуць у шэраг тэхнічнага пэрсаналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG