У інтэрнэт-каталёгу Amazon зьявіліся наборы шакалядных цукерак «Апошняя дыктатура Эўропы», якія прадае кампанія Da Chocolate. Каробка цукерак мае магніцік на адваротным баку, прадаўцы прапануюць «павесіць прэзыдэнта на халадзільнік».
Беларускія цыгарэты на 124 тысяч эўра былі схаваныя ў адным з 63 вагонаў з угнаеньнямі.
Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў Беларусі чацьвёрты транш крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця ў аб’ёме 300 млн даляраў. З крэдыту на 2 млрд даляраў, які выдаваўся на праграму рэформаў, Беларусь атрымала на сёньня 1,4 млрд.
Праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі расказала пра вынікі першага этапу маніторынгу цэнаў на сацыяльна значныя тавары. Аналізаваліся найперш цэны на прадукты харчаваньня, што ўваходзяць у так званы «спажывецкі кошык».
Нацыянальны банк Беларусі пастанавіў зьнізіць з 19 ліпеня стаўку рэфінансаваньня да 12% гадавых.
У трэцім квартале бягучага году Расея паставіць у Беларусь 4,5 мільёна тон нафты. Летась Расея скараціла пастаўкі ў Беларусь нафты да 18,4 мільёна тон з прычыны рознагалосьсяў у падыходах да вызначэньня цаны газу.
На разгляд Адміністрацыі прэзыдэнта ўнесены новы праект зьмен у дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» (у народзе ён больш вядомы як дэкрэт «аб дармаедах»).
Кампанію Google аштрафавалі амаль на два з паловай мільярды эўра за злоўжываньні сваёй пазыцыяй на рынку пошукавых сыстэм для прасоўваньня ўласных службаў інтэрнэт-гандлю.
Беларусь, якую папярэдні прэм’ер Канады Стывэн Харпэр публічна называў дыктатурай, неўзабаве будзе адкрытая для канадзкага гандлю, паведамляе CBС News.
Нямеччына, Аўстрыя і Францыя, дзе ёсьць фірмы, якія супрацоўнічаюць з «Газпромам», адмовіліся ўзяць слова ў панядзелак у ходзе дэбатаў.
Многія адказныя чыноўнікі сьледам за Аляксандрам Лукашэнкам калі гавораць пра ўзровень прыбыткаў, ужо ня кажуць, як раней, пра 500 даляраў. Цяпер у якасьці запаветнай лічбы фігуруе 1000 рублёў.
Менскія ўлады прадставілі праект новай забудовы ў межах вуліц Старавіленскай — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычнай. Пэтыцыю супраць гэтага праекту падпісалі ўжо больш за 6 тысяч чалавек.
Расейская кампанія «РедМоторс» пачала продаж на беларускім рынку кітайскіх аўтамабіляў Changan – вядомага ў Кітаі вытворцы легкавікоў, які ўваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых у Кітаі.
Беларусь разьмясьціла на міжнародным рынку дзьве траншы эўрааблігацый.
Інвэстары з ЗША набылі эўрааблігацыі прыкладна на 900 мільёнаў даляраў з 1,4 мільярда, гэта значыць 64,5% агульнага абʼёму.
Упершыню за досыць працяглы час беларускі рубель абясцэніўся адразу адносна трох валют так званага «кошыка», у тым ліку і да расейскага рубля.
Сярэдні заробак у Беларусі ў траўні вырас да 795,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 18,5 рубля больш, чым у красавіку.
Дзяржаўны доўг Беларусі наблізіўся да 37 мільярдаў рублёў, што складае 39,4% ад усяго валавога ўнутранага прадукту краіны. Прычым толькі летась рост склаў 12%. Такія лічбы назваў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на пленарным пасяджэньні намесьнік міністра фінансаў Беларусі Юры Селівёрстаў.
Міністэрства фінансаў Беларусі пацьвердзіла БелаПАН ранейшыя зьвесткі Reuters пра разьмяшчэньне Беларусьсю эўрааблігацыяў на суму ў 1,4 млрд даляраў. Попыт інвэстараў быў, паводле Reuters, большы за прапанову — 3,1 млрд даляраў.
Лідэр менскіх прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін мяркуе, што пасьля прыняцьця доўгачаканага дэкрэту беларускі бізнэс «разьняволіцца» працэнтаў на 20.
Сэйм Польшчы прыняў 22 чэрвеня папраўку ў закон аб судзеяньні занятасьці і інстытуцыях рынку працы. Законапраект, калі пройдзе ўсе працэдуры і будзе падпісаны прэзыдэнтам, спросьціць прыём іншаземцаў на кароткатэрміновую або сэзонную працу ў Польшчы. Закон мае набыць сілу 1 студзеня 2018 году.
З 1 ліпеня на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу можна ўвезьці праз мытную мяжу безь фітасанітарнага сэртыфікату ня больш за 5 кіляграмаў садавіны і гародніны, ня больш за тры букеты кветак.
«Менскае 1918» — так называецца новы гатунак лагеру, як падрыхтаваў бровар «Лідзкае». Ён прысьвечаны 100-й гадавіне, як Менск стаў сталіцай Беларусі. На этыкетцы зьмешчана выява Беларускай Народнай Рэспублікі ў колер бел-чырвона-белага сьцягу.
Пакуль чыноўнікі і бізнэсоўцы абмяркоўваюць умовы кантрактаў, «Свабода» сабрала малавядомыя цікавосткі ўзаемнага гандлю паміж краінамі.
Шляхам разьмяшчэньня эўрааблігацый Беларусь хоча прыцягнуць 1 млрд даляраў.
Генэральны дырэктар менскага ААТ «Мотавела» Мікалай Ладуцька падпісаў заяву ў эканамічны суд Менску аб прызнаньні заводу банкрутам, перадае Tut.by.
«Павялічыць бюджэт Беларусі ў 2017 годзе за кошт узрастаньня падатковай нагрузкі немагчыма. Застаюцца толькі два шляхі рашэньня: паляпшэньне працы рэальнага сэктару эканомікі і адмена льготаў», — заявіў намесьнік міністра фінансаў Юры Сілівёрстаў.
Польскі апэратар Gaz-System SA абвясьціў у сераду, што часова прыпыніў пампаваньне расейскага газу трубаправодам «Ямал-Эўропа» з прычыны нізкай якасьці газу.
Найдаражэйшым горадам у сьвеце для жыцьця і працы экспатаў аказалася сталіца Анголы Луанда. Сьледам ідуць Ганконг, Токіё, Цюрых і Сынгапур.
Кіраўнік міністэрства замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус даў вялікае інтэрвію парталу Delfi, у якім выказаўся і пра стасункі зь Беларусьсю ў сувязі з пабудовай БелАЭС.
Паводле рэйтынгу ITUC Global Rights Index 2017, які складзены Міжнароднай канфэдэрацыяй прафсаюзаў, Беларусь апынулася сярод краін, у якіх адсутнічаюць гарантыі захаваньня правоў работнікаў.
Паводле BMZ-Baltija, 28 400 эўра на месяц гэта вынік выплаты ўсіх бонусаў за год, а сапраўдны сярэдні заробак — 2573 эўра без падаткаў.
Вынікі працы эканомікі Беларусі ў першым квартале 2017 году паказваюць, што пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва будзе мець патрэбу ў дадатковых сродках зь дзяржаўнага бюджэту.
Кліенты «БСБ-Банку» за некалькі дзён зьнялі з рахункаў агулам 15 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведамляе прэсавая служба гэтай фінансавай установы.
Пад санкцыі Рассельгаснагляду 20 чэрвеня трапілі Лунінецкі малочны завод і браслаўская філія Глыбоцкага малочнакансэрвавага заводу. Ад 22 чэрвеня да іх праз «парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў ЭАЭС» увядуць «часовыя абмежаваньні на пастаўкі».
28 400 эўра на чалавека на месяц! Прадстаўнік БМЗ назваў гэтую інфармацыю «не зусім карэктнай».
Цана на нафту ўпала амаль на 2 адсоткі 20 чэрвеня — да самага нізкага за год узроўню — на фоне паведамленьняў пра тое, што вытворчасьць расьце ў Злучаных Штатах ды іншых месцах.
Ці сапраўды пачалася кітайская экспансія ў Беларусі, ці могуць тут кітайцы пасунуць сваімі ініцыятывамі расейцаў? Ці магчымая эканамічная супраца Менску і Пэкіну без палітычных умоваў? Чаму Масква квола рэагуе на кітайскія праекты ў Беларусі?
Актывісту Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенчы ўлады адмовілі ў правядзеньні пікета супраць дэкрэту № 3 на падставе таго, што на працягу году ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.
Корпус рэактара для другога энэргаблёку Беларускай атамнай станцыі павінны даставіць у Астравец у жніўні гэтага году.
Якія краіны Эўропы самыя дарагія, а якія найтаньнейшыя, дзе ў Эўропе тавары можна купіць за самую нізкую цану, а дзе кошт максымальны.
Падразьдзяленьне «Газпрома» ў Беларусі аднавіла будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Газпром-цэнтар» у Менску.
Пасьля таго, як Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў «БСБ Банку» на шэраг апэрацыяў, банк мае спыніць абслугоўваньне фізычных асобаў. Але банк знайшоў выйсьце: фізычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам прапануюць перайсьці паводле спрошчанай працэдуры ў «Беларускі народны банк».
Міністар прамысловасьці Беларусі Віталь Воўк заявіў, што краіне патрэбен яшчэ адзін трактарны завод. Наколькі мэтазгодная такая вытворчасьць і ці варта загадзя асьцерагацца новага гульца ўсясьветным брэндам? Разважае адзін са стваральнікаў «Амкадору» Васіль Шлындзікаў.
Міністар прамысловасьці Беларусі Віталь Воўк распавёў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1», што другі трактарны завод патрэбен Беларусі, каб «дапоўніць намэнклятуру» МТЗ і «падвысіць канкурэнтаздольнасьць беларускага трактарабудаваньня».
Ва ўсёй Беларусі ветракоў столькі, колькі ў Нямеччыне на 5 квадратных кілямэтрах
Фірма спадзяецца, што новы самалёт будзе лепш прадавацца, чым цяперашні варыянт.
Такая інфармацыя прагучала ў праграме «Нашы навіны» ў вячэрнім эфіры тэлеканалу ОНТ 17 чэрвеня.
Памяняць старыя карты на новыя могуць кліенты любых банкаў.
Чаму Нацбанк адклікаў ліцэнзію на працу з фізычнымі асобамі ў Белсвісбанку? У чым спэцыфіка гэтага банку? Ці можна лічыць крызыс Белсвісбанку прыкметай блізкага банкаўскага крызысу ў краіне?
Загрузіць яшчэ