Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча прыпыніла пампаваньне газу з Расеі трубаправодам «Ямал»


Польскі апэратар Gaz-System SA абвясьціў у сераду, што часова прыпыніў пампаваньне расейскага газу трубаправодам «Ямал-Эўропа» з прычыны нізкай якасьці газу.

Кампанія Gaz-System SA паведаміла, што «з прычыны нізкай якасьці прыроднага газу яна ня здольная адводзіць паліва ў сыстэму ўнутранай падачы ў пункце злучэньня з трубаправодам «Ямал». У заяве гаворыцца, што прыпыненьне, якое пачалося ў сераду раніцай і працягнецца да раніцы пятніцы, не паўплывае на ўнутраную газаразьмеркавальную сыстэму Польшчы.

Спэцыялізаваны сайт Energetyka24 інфармуе, што ў прыродным газе ўтрымліваецца занадта шмат вады, а ў апэратара трубаправоду няма абсталяваньня яго выдаляць. Пры спажываньні газу Польшча цяпер залежыць ад Расеі прыкладна на 40 працэнтаў, траціна газу паступае з унутраных крыніц і 20 працэнтаў — з Цэнтральнай Азіі.

Польшча як сябра ЭЗ спрабуе дамагчыся энэргетычнай незалежнасьці ад Расеі і летась увяла ў дзеяньне тэрмінал звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG