Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Літвы пра БелАЭС: «У гэтым пытаньні немагчымыя кампрамісы»


Беларуская АЭС
Беларуская АЭС

Кіраўнік міністэрства замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус даў вялікае інтэрвію парталу Delfi, у якім выказаўся і пра стасункі зь Беларусьсю ў сувязі з пабудовай БелАЭС.

«Мы нават ня ведаем, як размаўляць з нашымі суседзямі, паколькі мы задаём элемэнтарныя пытаньні і не атрымліваем на іх адказы», — сказаў ён. Паводле міністра, падчас нядаўняй нарады Канвэнцыі Эспо беларускі бок ня здолеў пераканаць удзельнікаў нарады «ў посьпеху праекту АЭС у Астраўцы» і не было прынята ніякага рашэньня. Наступнае пасяджэньне, патлумачыў Лінкявічус, адбудзецца ў наступным годзе, ён сказаў, што Вільня будзе пасьлядоўна працаваць, кансалідаваць пазыцыі ня толькі краінаў ЭЗ, але і Эўракамісіі.

Міністар заявіў, што ў гэтым пытаньні немагчымыя кампрамісы, таму што яно вельмі адчувальнае. «За 40 кілямэтраў ад месца, дзе мы з вамі сядзім, будуецца аб’ект нейкіх сумнеўных стандартаў бясьпекі. І гэта ня толькі наш галаўны боль, але ўсяго рэгіёну, ЭЗ, у рэшце рэшт. Так нельга рабіць, нават нягледзячы на тое, што і не Беларусь за гэтым стаіць. Гэта расейскі геапалітычны праект, нават не эканамічны. Тэхналёгія расейская, фінансаваньне расейскае. Гэта мы добра разумеем. Але ўсё роўна тут месца для кампрамісаў няма», — сказаў Лінкявічус.

«Пакуль дамовіцца не атрымліваецца», — рэзюмаваў ён. Паводле яго, у ЭЗ большасьць разумее і падзяляе пазыцыю Літвы, але ня ўсе гатовыя на крокі, якія зрабіў парлямэнт Літвы ў сувязі з забаронай на імпарт электраэнэргіі зь небясьпечных станцыяў. «Мы станоўча ацэньваем пазыцыю Польшчы, урад якой таксама заявіў, што ня будзе купляць электрычнасьць з гэтага аб’екту. Патроху пазыцыя кансалідуецца, і мы будзем працаваць», — запэўніў кіраўнік літоўскага МЗС.

Delfi таксама паведаміла пра ініцыятыву групы літоўскіх парлямэнтароў, якія прапануюць, каб Сойм афіцыйна зьвярнуўся да палітыкаў Польшчы, Латвіі і Эстоніі з заклікам далучыцца да ініцыятывы блякаваць Беларускую АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.

У адпаведнасьці з ініцыятывай парлямэнтароў суседніх зь Літвой краінаў прапануецца прасіць прыняць рашэньні, «якія не дазволяць электраэнэргіі, якая пастаўляецца зь небясьпечных атамных электрастанцыяў, трапляць у электрасыстэмы краінаў Балтыі і Польшчы».

Прапануецца таксама, каб парлямэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі і Польшчы зьвярнуліся з адпаведнай прапановай у Эўрапарлямэнт і Эўракамісію.

Праект рэзалюцыі ўносяць кансэрватары Жыгімантас Павілёніс, Лаўрынас Кашчунас, Габрыэлюс Ландсбергіс, Дайнюс Крэйвіс, «аграрыі» — старшыня Эканамічнага камітэту Сойму Віргініюс Сінкявічус, старшыня Камісіі па энэргетыцы Віргіліюс Подярыс, старшыня Камітэту па нацыянальнай бясьпецы і абароне Вітаўтас Бакас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG