Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея ствараюць адзіны рынак нафты і газу, перамовы прызначаныя на канец чэрвеня


Такая інфармацыя прагучала ў праграме «Нашы навіны» ў вячэрнім эфіры тэлеканалу ОНТ 17 чэрвеня.

«Пытаньне паставак нафты для беларускіх НПЗ (гэта 24 мільёны тон штогод) урэгулявана на найбліжэйшыя тры гады. Адкрытай пакуль застаецца толькі газавая тэма, — гаварылася ў рэпартажы ОНТ. — Але і яна, лічыць расейскі віцэ-прэм’ер, будзе зьнятая ў найбліжэйшы час.

Цяпер бакі ўзгадняюць агульныя падыходы для стварэньня адзінага рынку на тэрмін да 2025 года. Збліжэньне ў фармаваньні цэнаў на энэрганосьбіты павінна забясьпечыць роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадараньня Беларусі і Расеі».

Віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што фармаваньне адзінага рынку нафты і газу будзе завершанае да 2025 г.

XS
SM
MD
LG