Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту ўпалі да самых нізкіх за год узроўняў на фоне росту вытворчасьці ў ЗША


Цана на нафту ўпала амаль на 2 адсоткі 20 чэрвеня — да самага нізкага за год узроўню — на фоне паведамленьняў пра тое, што вытворчасьць расьце ў Злучаных Штатах ды іншых месцах.

Прыблізная цана на сырую нафту ў ЗША звалілася на 2,2 адсотка да 43,23 даляра за барэль у Нью-Ёрку, а нафта Brent зьнізілася ў цане да 46,02 даляра ў Лёндане. На нізкіх узроўнях нафту засталася на пачатку таргоў у Азіі 21 чэрвеня.

Цана на нафту была на ўзроўні ад 40 да 55 даляраў за барэль на працягу большай часткі мінулага году. Але здабытчыка ў Злучаных Штатах і ў іншых краінах значна палепшылі свае паказчыкі, нягледзячы на намаганьні Расеі і нафтавага картэлю OPEC аб спыненьні вытворчасьці.

Падзеньне цэнаў на нафту спрыяла зьніжэньню ўсясьветных запасаў 20 чэрвеня, калі базавыя паказчыкі ў ЗША, Эўропе і Азіі страцілі ад 0,6 да 1 працэнта.

XS
SM
MD
LG