Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры ўвозе празь мяжу больш як 5 кіляграмаў гародніны ці трох букетаў спатрэбіцца сэртыфікат


Фота ©Shuttetstock

З 1 ліпеня на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу можна ўвезьці праз мытную мяжу безь фітасанітарнага сэртыфікату ня больш за 5 кіляграмаў садавіны і гародніны, ня больш за тры букеты кветак.

Гэта прадугледжваюць адзіныя карантынныя фітасанітарныя патрабаваньні, якія пачынаюць дзейнічаць у Эўразійскім эканамічным саюзе з 1 ліпеня, паведамляе БелТА.

Да падкарантыннай прадукцыі адносіцца гародніна (памідоры, агуркі, баклажаны, кабачкі і г.д.), садавіна (яблыкі, грушы, абрыкосы, гарбузы, дыні, пэрсікі і г.д.), ягады (клубніцы, маліны, вішня, чарніцы і г.д.), грыбы, зеляніна (салата, пятрушка, кроп і г.д.), арэхі, іншыя тавары расьліннага паходжаньня.

Гэтыя нормы тычацца прадукцыі, якая перавозіцца праз мытную мяжу ў ручной паклажы, багажы пасажыраў, кіроўцаў аўтатранспартных сродкаў.

XS
SM
MD
LG