Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі цягнік «Беларуськалія» з буйной кантрабандай цыгарэт


Канфіскаваныя цыгарэты на беларуска-польскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.
Канфіскаваныя цыгарэты на беларуска-польскай мяжы. Ілюстрацыйнае фота.

Беларускія цыгарэты на 124 тысяч эўра былі схаваныя ў адным з 63 вагонаў з угнаеньнямі.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-партал «Салідарнасьць» са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Скрынкі з цыгарэтамі, абматаныя поліэтыленавай плёнкай, праваахоўнікі выявілі ў цягніку «Беларуськалія», які ішоў у порт Клайпеды для разгрузкі ўгнаеньняў, якія павінны былі паставіць у Вэнэсуэлу. Усяго было канфіскавана 100 скрынь цыгарэт «Fest» на 124 тысячы эўра. Мяркуецца, што кантрабанда прызначалася для літоўскага рынку, а выгрузіць цыгарэты зьбіраліся на шляху ў Клайпеду.

Паведамляецца, што выявіць кантрабанду літоўскім праваахоўнікам дапамаглі беларускія калегі.

Зараз сьледзтва высьвятляе, як скрынкі патрапілі ў вагон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG