Кітайскія інжынэры пабудуюць самую складаную ў сьвеце чыгунку — Сычуань-Тыбэцкую чыгунку. Яна стане другой чыгуначнай магістральлю, якая вядзе ў Тыбэцкі аўтаномны раён, пасьля Цінхай-Тыбэцкай чыгункі.
«Кампанія Bosch з павагай і пашанай ставіцца як да ўласнай гісторыі, так і да гісторыі кожнай краіны, у якой вядзе сваю дзейнасьць. Таму 135-гадовы юбілей клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы беларускі офіс вырашыў адзначыць адмысловым чынам». Пра гэта расказаў Дзьмітры Скакун, экспэрт па разьвіцьці сэрвісных канцэпцый «Бош Сэрвіс».
Упершыню ў гісторыі дарожнага будаўніцтва ва Ўкраіне тэндэр на рамонт дарог выйграла беларускае прадпрыемства.
Для Менску больш не праектуюцца жылыя кварталы, у якіх дазволена паркаваць аўтамабілі ў дварах, заявіў намесьнік старшыні Менгарвыканкаму Фёдар Рымашэўскі. Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін наагул прапанаваў забараніць па ўсёй Беларусі праектаваць кварталы з паркоўкамі ў дварах.
За 25 гадоў дзейнасьці ў Беларусі Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця інвэставаў амаль 2 мільярды даляраў у разнастайныя сэктары нацыянальнай эканомікі.
За чэрвень 2017 году Беларусь рэзка нарасьціла золатавалютныя рэзэрвы — на больш як 1,3 млрд даляраў, да 6,561 млрд. Рэзэрвовыя актывы ў валюце пры гэтым вырасьлі амаль на 2 млрд.
За апошнія два гады колькасьць расейскіх турыстаў у Беларусь скарацілася на 15%, паведаміў БелаПАН намесьнік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной 6 ліпеня падчас канфэрэнцыі па брэндынгу дэстынацый у Менску.
Для таго каб стаць уласьнікам шматфункцыянальнага комплексу, «Сбербанк» пагасіў праблемную запазычанасьць — 50 мільёнаў даляраў — перад камэрцыйнымі банкамі, якія раней фінансавалі будоўлю элітнага гатэля.
Дасьледчыкі прапануюць глядзець на эканамічнае разьвіцьцё Беларусі не па абласьцях, у якіх утворацца эканамічна слабыя раёны-«дзіры», а разглядаць Беларусь як лучнасьць 18 рэгіёнаў вакол «цэнтраў эканамічнага росту».
Праз два гады ўсе новыя машыны Volvo Cars будуць забясьпечаныя электрарухавікамі або гібрыднымі маторамі. Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».
З 4 ліпеня Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі на расейскі рынак прадукцыі Валожынскага філіялу Маладэчанскага малочнага камбінату — у сухім малацэ і малочнай сыроватцы выяўленыя рэшткі лінкаміцыну.
Эўрапейскі парлямэнт ухваліў увядзеньне часовых гандлёвых прэфэрэнцый для Ўкраіны.
Прыватная амэрыканская кампанія SpaceX паведаміла пра вяртаньне на Зямлю паўторна выкарыстанага касьмічнага грузавіка Dragon.
Грамадзянін Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Кіпр Віктар Пракапеня падаў у Нацыянальны банк Украіны пакет дакумэнтаў на ўзгадненьне апасродкаванай (праз ААТ «Парытэтбанк» Беларусі) пакупкі 100% акцый публічнага акцыянэрнага таварыства «Сбербанк» (Кіеў).
30 чэрвеня адзін з цэхаў завода ТДіА ў Бабруйску страйкаваў, піша сайт babruisk.by. Прычына страйку — нявыплата заробку.
1 ліпеня 2016 году ў Беларусі зьявіліся новыя грошы. З нацыянальнай валюты зьніклі адразу чатыры нулі, старыя банкноты замянілі новымі, а замест самых дробных упершыню ўвялі манэты.
24-гадовы жыхар Лепеля Васіль Грахоўскі днямі вызваліўся з папраўчай калёніі № 9 у Горках на Магілёўшчыне. Хоць гэта ўжо ня першая «ходка» для маладога чалавека, апошнія паўтара года сталі для яго асабліва суровым выпрабаваньнем.
На паседжаньні Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Леанід Заяц абурыўся: нягледзячы на абяцаньні Масквы, працягваюць дзейнічаць абмежаваньні на пастаўку прадуктаў харчаваньня ў Расею. Цяпер у чорным сьпісе — 25 беларускіх прадпрыемстваў.
На Мазырскім нафтаперагонным заводзе мяркуюць увесьці забарону на карыстаньне мабільнымі тэлефонамі.
Чаму Беларусь зноў патрапіла ў групу найгоршых краінаў, дзе ўжываецца прымусовая праца і гандаль людзьмі? Якія формы прымусовай працы застаюцца ў Беларусі? Чаму яны не выклікаюць грамадзкага пратэсту?
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб працягу расейскіх контрсанкцый да канца 2018 году. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра меры, якія адкрыюць «залатую эру» ў энэргетычнай палітыцы Злучаных Штатаў. Адбудзецца абнаўленьне ядзернай энэргетыкі і паслабленьне абмежаваньняў на экспарт амэрыканскіх энэрганосьбітаў.
Бізнэсовец Віктар Пракапеня на сваёй старонцы ў Фэйсбуку апублікаваў ліст з падзякай ад Міністэрства па падатках і зборах.
Ці могуць супасьці інтарэсы Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі і Рэспубліканскага таварыства ўласьнікаў жыльля? Тэма стала цэнтральнай падчас дыскусіі гэтых структураў на канфэрэнцыі, якая адбылася 29 чэрвеня ў Менску.
У інтэрнэт-каталёгу Amazon зьявіліся наборы шакалядных цукерак «Апошняя дыктатура Эўропы», якія прадае кампанія Da Chocolate. Каробка цукерак мае магніцік на адваротным баку, прадаўцы прапануюць «павесіць прэзыдэнта на халадзільнік».
Беларускія цыгарэты на 124 тысяч эўра былі схаваныя ў адным з 63 вагонаў з угнаеньнямі.
Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў Беларусі чацьвёрты транш крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця ў аб’ёме 300 млн даляраў. З крэдыту на 2 млрд даляраў, які выдаваўся на праграму рэформаў, Беларусь атрымала на сёньня 1,4 млрд.
Праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі расказала пра вынікі першага этапу маніторынгу цэнаў на сацыяльна значныя тавары. Аналізаваліся найперш цэны на прадукты харчаваньня, што ўваходзяць у так званы «спажывецкі кошык».
Нацыянальны банк Беларусі пастанавіў зьнізіць з 19 ліпеня стаўку рэфінансаваньня да 12% гадавых.
У трэцім квартале бягучага году Расея паставіць у Беларусь 4,5 мільёна тон нафты. Летась Расея скараціла пастаўкі ў Беларусь нафты да 18,4 мільёна тон з прычыны рознагалосьсяў у падыходах да вызначэньня цаны газу.
На разгляд Адміністрацыі прэзыдэнта ўнесены новы праект зьмен у дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» (у народзе ён больш вядомы як дэкрэт «аб дармаедах»).
Кампанію Google аштрафавалі амаль на два з паловай мільярды эўра за злоўжываньні сваёй пазыцыяй на рынку пошукавых сыстэм для прасоўваньня ўласных службаў інтэрнэт-гандлю.
Беларусь, якую папярэдні прэм’ер Канады Стывэн Харпэр публічна называў дыктатурай, неўзабаве будзе адкрытая для канадзкага гандлю, паведамляе CBС News.
Нямеччына, Аўстрыя і Францыя, дзе ёсьць фірмы, якія супрацоўнічаюць з «Газпромам», адмовіліся ўзяць слова ў панядзелак у ходзе дэбатаў.
Многія адказныя чыноўнікі сьледам за Аляксандрам Лукашэнкам калі гавораць пра ўзровень прыбыткаў, ужо ня кажуць, як раней, пра 500 даляраў. Цяпер у якасьці запаветнай лічбы фігуруе 1000 рублёў.
Менскія ўлады прадставілі праект новай забудовы ў межах вуліц Старавіленскай — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычнай. Пэтыцыю супраць гэтага праекту падпісалі ўжо больш за 6 тысяч чалавек.
Расейская кампанія «РедМоторс» пачала продаж на беларускім рынку кітайскіх аўтамабіляў Changan – вядомага ў Кітаі вытворцы легкавікоў, які ўваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых у Кітаі.
Беларусь разьмясьціла на міжнародным рынку дзьве траншы эўрааблігацый.
Інвэстары з ЗША набылі эўрааблігацыі прыкладна на 900 мільёнаў даляраў з 1,4 мільярда, гэта значыць 64,5% агульнага абʼёму.
Упершыню за досыць працяглы час беларускі рубель абясцэніўся адразу адносна трох валют так званага «кошыка», у тым ліку і да расейскага рубля.
Сярэдні заробак у Беларусі ў траўні вырас да 795,2 рубля, паведамляе Белстат. Гэта на 18,5 рубля больш, чым у красавіку.
Дзяржаўны доўг Беларусі наблізіўся да 37 мільярдаў рублёў, што складае 39,4% ад усяго валавога ўнутранага прадукту краіны. Прычым толькі летась рост склаў 12%. Такія лічбы назваў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў на пленарным пасяджэньні намесьнік міністра фінансаў Беларусі Юры Селівёрстаў.
Міністэрства фінансаў Беларусі пацьвердзіла БелаПАН ранейшыя зьвесткі Reuters пра разьмяшчэньне Беларусьсю эўрааблігацыяў на суму ў 1,4 млрд даляраў. Попыт інвэстараў быў, паводле Reuters, большы за прапанову — 3,1 млрд даляраў.
Лідэр менскіх прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін мяркуе, што пасьля прыняцьця доўгачаканага дэкрэту беларускі бізнэс «разьняволіцца» працэнтаў на 20.
Сэйм Польшчы прыняў 22 чэрвеня папраўку ў закон аб судзеяньні занятасьці і інстытуцыях рынку працы. Законапраект, калі пройдзе ўсе працэдуры і будзе падпісаны прэзыдэнтам, спросьціць прыём іншаземцаў на кароткатэрміновую або сэзонную працу ў Польшчы. Закон мае набыць сілу 1 студзеня 2018 году.
З 1 ліпеня на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу можна ўвезьці праз мытную мяжу безь фітасанітарнага сэртыфікату ня больш за 5 кіляграмаў садавіны і гародніны, ня больш за тры букеты кветак.
«Менскае 1918» — так называецца новы гатунак лагеру, як падрыхтаваў бровар «Лідзкае». Ён прысьвечаны 100-й гадавіне, як Менск стаў сталіцай Беларусі. На этыкетцы зьмешчана выява Беларускай Народнай Рэспублікі ў колер бел-чырвона-белага сьцягу.
Пакуль чыноўнікі і бізнэсоўцы абмяркоўваюць умовы кантрактаў, «Свабода» сабрала малавядомыя цікавосткі ўзаемнага гандлю паміж краінамі.
Шляхам разьмяшчэньня эўрааблігацый Беларусь хоча прыцягнуць 1 млрд даляраў.
Загрузіць яшчэ